Як паведаміў прэс-цэнтр Антытэрарыстычнай аперацыі на сваёй старонцы ў фэйсбуку, баевікі ДНР абстрэльвалі Мар'інку, Пяскі, Невельскае, Вопытнае, Наўгародскае і Аўдзееўку (усе — каля Данецка).
Агонь вялі з з гранатамётаў, буйнакаліберных кулямётаў і стралковай зброі.
У той жа час у Маёрскім, Зайцава, Станіцы-Луганскай, Гранітным і Шырокіне (раёны Луганска і Марыупаля) стралялі ў тым ліку з мінамётаў і гранатамётаў.
Усяго з 18:00 да 6:00 адбылося 37 абстрэлаў.
Такім чынам, зацішша ў Данбасе не пратрымалася і месяца.
Каментары