Грамадства88

Затрымалі кіраўніцтва «Дана Астра»

Дырэктар ЗТАА «Дана Астра» Святлана Шчатко і яе намеснік Павел Аўчароў знаходзяцца ў СІЗА, іх затрымалі ўчора, 16 лістапада. Аб гэтым Reform.news паведамілі крыніцы, знаёмыя з сітуацыяй.

Багалюб Карыч. Фота: bogoljubjkaric / Facebook

У той жа дзень былі затрыманыя і іншыя менеджары, якія працуюць на сям'ю Карычаў — Мілан Ракачэвіч, Ненад Сімановіч, Вібар Муліч.

Пазней Ракачэвіча і Муліча адпусцілі.

Арышты ў кампаніі, якая належыць братам Карычам, паводле інфармацыі Reform.news, прайшлі пасля праверкі Дзяржкантролю.

Вібар Муліч пацвердзіў журналісту Reform.news, што ён на свабодзе. Ён сказаў, што ў «Дана Астра» пасля праверкі ніякіх цяжкасцяў няма.

«Не магу пацвердзіць, бо складанасці няма. Усё ў працоўным парадку», — заявіў спадар Муліч.

Праблемы ў «Дана Астра» пачаліся пасля таго, як Аляксандр Лукашэнка публічна адрэагаваў на скаргі пакупнікоў кватэр ад забудоўшчыка падчас наведвання гандлёвага цэнтра «Першы нацыянальны гандлёвы дом» 29 снежня 2023 года. Кампанія рэалізуе буйныя праекты ў сферы жыллёвага будаўніцтва, у тым ліку будуе комплекс «Мінск-Мір».

Заслухоўваючы даклад старшыні Мінгарвыканкама Уладзіміра Кухарава, Аляксандр Лукашэнка сказаў: «Дарэчы, пайшлі скаргі на «Дана Астра».

Лукашэнку далажылі, што з кампаніяй працуюць на гэты конт, каб выяўленыя недахопы былі ліквідаваны.

«Няхай перарабляюць усё. Бо адкажуць так, як адказваюць усе ў Беларусі. Прыйшлі працаваць у Беларусь — няхай працуюць, як трэба. Каб на іх людзі не крыўдзіліся. Трэба ўважліва паглядзець за гэтымі будаўнікамі», — даручыў Лукашэнка.

Каментары8

  • Мх
    17.11.2024
    Трайпл-2?
  • SHOS
    17.11.2024
    Занесут кому и куда надо и буду свободными. Это же не змагары.
  • Мілыя перадвыбарчыя арышты
    17.11.2024
    Сціплае абаянне двктатуры. Мілыя перадвыбарчыя арышты кішэннанага алігархату.

Цяпер чытаюць

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

NASA паабяцала вярнуць чалавека на Месяц ужо ў 2028 годзе2

У Францыі сотні тысяч зноў выйшлі на вуліцы, паліцыя прымяняла слёзатачывы газ15

Крышціяну Раналду першым з футбалістаў зарабіў 2 мільярды даляраў

«У Беларусі ёсць грошы, але людзям усё адно чагосьці не хапае». Ланкіец расказаў, чым яго дзівяць беларусы23

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць