Адзін з падземных пераходаў станцыі метро «Кунцаўшчына» зачынены з-за падазронай знаходкі. Такая інфармацыя размешчана ў афіцыйным твітар-акаўнце Мінскага метрапалітэна.
Пасажыры выявілі безгаспадарны пакет на лесвіцы, якая вядзе да Заходняга рынку. Месца агароджана, праход зачынены, выкліканая сапёрна-піратэхнічная група.
Абставіны здарэння высвятляюцца.
Каментары