Тры чалавекі загінулі і яшчэ 12 атрымалі раненні ў выніку двух выбухаў, што прагрымелі у аўторак раніцай побач з гатэлем ў горадзе Эль-Арыш на поўначы Сінайскага паўвострава ў Егіпце, паведаміла егіпецкае тэлебачанне.

Сярод загінулых — адзін паліцэйскі, сярод пацярпелых — дзевяць супрацоўнікаў паліцыі.

Паводле паліцыі, каля гатэля, дзе пражывалі суддзі, якія сачылі за ходам парламенцкіх выбараў, спачатку выбухнула замініраваная аўтамашына, а праз некаторы час прагрымеў яшчэ адзін выбух.

Пазней стала вядома, што адну з бомбаў прывёў у дзеянне тэрарыст-смяротнік — яго парэшткі знайшлі ў падарваным аўтамабілі. Такім чынам колькасць загінулых павялічылася да чатырох.

Горад Эль-Арыш з'яўляецца цэнтрам правінцыі Паўночны Сінай. Ён знаходзіцца ў ста кіламетрах ад месца крушэння расійскага пасажырскага самалёта А321.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0