Ларыса Калаўр, жонка старшыні Нацбанка Паўла Калаўра, паднялася па кар’ернай лесвіцы. Раней яна была галоўнай бухгалтаркай «Банка Масква-Мінск». Цяпер жа яе асоба пазначаная як выканаўчы дырэктар таго ж банка.

Яшчэ ад пачатку года Міжнародны валютны фонд раіў Нацбанку пазбавіцца «Банка Масква-Мінск». Гэтую фінансавую арганізацыю беларуская дзяржава выкупіла за $55 мільёнаў у расійскіх уласнікаў, бо тыя аказаліся пад санкцыямі Еўрасаюза.

Да ведаў і ўменняў Ларысы Калаўр пытанняў не было, аднак яе высокая пасада ў «Банку Масква-Мінск» магла ўспрымацца як канфлікт інтарэсаў з мужам.

На новым месцы Ларыса Калаўр курыруе упраўленне ўнутранага кантролю, аддзел планавання і аналізу, а таксама аперацыйны дэпартамент.

Дом Калаўраў за «Мінск-Арэнай». Фота Сяргея Гудзіліна.

Дом Калаўраў за «Мінск-Арэнай». Фота Сяргея Гудзіліна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?