Грамадства11

Лукашэнка сустрэўся з кіраўніком «Лукойлу»

Беларусь і "Лукойл" плануюць пашырыць супрацоўніцтва і рэалізаваць новыя буйныя сумесныя праекты. Канкрэтныя інвестыцыйныя планы абмеркаваў 28 сакавіка Аляксандр Лукашэнка з прэзідэнтам ААТ "Нафтавая кампанія "Лукойл" Вагітам Алекперавым.

"Лукойл" з'яўляецца самай буйной прыватнай нафтагазавай кампаніяй у свеце па памеры даказаных запасаў вуглевадародаў. Яна адыгрывае ключавую ролю ў энергетычным сектары Расіі, на яе долю прыпадае амаль 19 працэнтаў агульнарасійскай здабычы нафты і 18 працэнтаў агульнарасійскай перапрацоўкі чорнага золата. Асноўным рэгіёнам нафтаздабычы кампаніі з'яўляецца Заходняя Сібір. "Лукойл" таксама рэалізуе праекты па разведцы і здабычы нафты і газу за межамі Расіі - у Казахстане, Азербайджане, Узбекістане, Егіпце, Саудаўскай Аравіі, Іране, Калумбіі, Венесуэле, Іраку, Кот-д'Івуары.

Аляксандр Лукашэнка даў пазітыўную ацэнку цяперашняму ўзаемадзеянню Беларусі з "Лукойлам". "Мы без праблем развіваем узаемаадносіны, і нашы дамоўленасці выконваюцца. Тым не менш, наша сустрэча павінна высветліць некаторыя пытанні па існуючых дамоўленасцях", - адзначыў кіраўнік дзяржавы ў размове з Вагітам Алекперавым.

"Мы і далей будзем развіваць супрацоўніцтва, арыентуючыся на вашу кампанію, тым больш што "Лукойл" пачаў займацца і прыродным газам. Мы гатовы папрацаваць у гэтым напрамку", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Вагіт Алекпераў асабліва падкрэсліў, што лічыць Беларусь прывабным рынкам, дзе створаны інвестыцыйныя асновы для ўкладання капіталу. Ён праінфармаваў аб тым, што дзеючае ў Беларусі сумеснае прадпрыемства па вытворчасці прысадак за тры гады амаль у 10 разоў павялічыла аб'ём вытворчасці і змагло выйсці на рынкі не толькі Беларусі і Расіі, але і трэціх краін.

"За мінулы год кампанія ўвайшла ў пяцёрку самых буйных падаткаплацельшчыкаў у рэспубліцы. Пачатыя праекты паспяхова развіваюцца, - падкрэсліў Вагіт Алекпераў. - Спадзяёмся, што нашы далейшыя ініцыятывы, адносна якіх мы хочам з вамі параіцца, знойдуць падтрымку і будуць рэалізаваны".

Паводле яго слоў, падрыхтаваны ўжо і разглядаюцца буйныя праекты, якія запатрабуюць значных капіталаўкладанняў. "Мы лічым, што Беларусь - гэта адзін з найбуйнейшых транзітных і перспектыўных рынкаў, таму кампанія прадаўжае далейшае развіццё сваёй дзейнасці на тэрыторыі рэспублікі", - заявіў Вагіт Алекпераў.

У прыватнасці, "Лукойл" прапанаваў даручыць дзеючаму сумеснаму прадпрыемству ў Наваполацку, што створана на парытэтных пачатках з беларускімі партнёрамі і займаецца вытворчасцю прысадак, выпуск і рэалізацыю змазачных матэрыялаў.

А. Лукашэнка адобрыў стварэнне адпаведнай рабочай групы для падрыхтоўкі тэхніка-эканамічнага абгрунтавання гэтага праекта.

"Лукойл" таксама мае намер інвесціраваць у стварэнне дадатковых аўтазаправачных станцый у рэспубліцы.

Каментары1

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Растоўскай вобласці атакаваны склад Ozon. Пацярпелі сем чалавек2

Навукоўцы выявілі тры суперздольнасці, якія абараняюць кажаноў ад раку

У Мінску хутка знікне яшчэ адзін закутак прыватнага сектара. Тут пабудуюць жыллёвы комплекс8

На станцыі метро «Слуцкі гасцінец» спынілі цягнікі і выклікалі ратавальнікаў

Жыхары аграгарадка пад Гомелем стогнуць ад нашэсця «шалёнага агурка»1

У Тбілісі знайшлі мёртвым абхазскага блогера, які выступаў за прымірэнне з Грузіяй2

Лаўроў заявіў, што Расія хоча вырашыць пытанне вайны ва Украіне «па-пацанску»11

У Беларусі чакаецца павышэнне цэн на муку4

У дваццаці штатах ЗША тысячы людзей атруціліся мексіканскай салатай. Двое насмерць

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць