Грамадства99

Інваліды-вазочнікі на некалькі хвілін перакрылі праспект Пераможцаў у Мінску ФОТАФАКТ

Інваліды-вазочнікі, а таксама студэнты тэатральнай лабараторыі «Форцінбрас» пры Беларускім Свабодным тэатры, правялі адзін з перформансаў у межах кампаніі па падтрымцы людзей з абмежаванымі магчымасцямі ў Мінску. У чацвер 24 снежня яны на некалькі хвілін спынілі рух транспарту на праспекце Пераможцаў у Мінску. 

Гэтым перформансам быў распачаты цыкл грамадскіх акцый і інсталяцый, які будуць праходзіць у розных кропках Мінска 24 і 25 снежня. 

Праз некалькі хвілін, пасля пачатку перформанса, з'явіўся нарад ДАІ, які перапісаў звесткі некаторых удзельнікаў акцыі.

У мэтах падтрымкі людзей з абмежаванымі магчымасцямі адна з люксовых крамаў у гандлёвым цэнтры «Замак» пасадзіла свае манекены на інвалідныя вазкі.

Мэты сваіх перформансаў і акцый удзельнікі Беларускага Свабоднага тэатра тлумачаць так:

«Мы, студэнты «Форцінбраса», верым, што мы ўсе розныя, але ўсе мы маем права на даступную прастору вакол нас. Мы не манекены. Чаму людзі з дадатковымі патрэбамі не могуць быць актыўнымі ўдзельнікамі ў грамадскім і культурным жыцці горада? Хіба святы — не для ўсіх?

На вуліцах нашага горада рэдка сустрэнеш чалавека ў інвалідным вазку. Замежнікі, якія наведваюць сталіцу, нярэдка кажуць пра машыну часу — сапраўды, часам здаецца, што мы знаходзімся ў пасляваенным Савецкім Саюзе, калі людзей, якія сталі інвалідамі ў выніку Другой сусветнай вайны, вывозілі за межы сталіцы, ствараючы стэрыльную прастору з «правільнымі» людзьмі.

Амаль татальная недаступнасць, небяспека перамяшчэння, грамадскія стэрэатыпы, бяздзейнасць уладаў — вось што сапраўды «абмяжоўвае магчымасці». Людзі з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі — амаль цалкам ізаляваная частка грамадства», — заяўляюць арганізатары грамадскіх перформансаў.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Беларусы горача спрачаюцца, ці варта прывязваць дапамогу на дзіця да заробку маці51

Беларусы горача спрачаюцца, ці варта прывязваць дапамогу на дзіця да заробку маці

Усе навіны →
Усе навіны

«Мне трэба пятнаццаць ключоў ад дамафонаў». Як людзі прымушаюць аферыстаў лаяцца і кідаць слухаўку2

Беларуска так злятала на Кубу, што адсудзіла поўны кошт пуцёўкі3

Былы віцэ-прэзідэнт Газпрамбанка Валабуеў — пра службу ва УСУ, сувязь з падполлем «Чорная іскра» і адмову ад сям'і ў Расіі6

Шматдзетны зваршчык з Магілёва прадракаў смерць каліноўцаў на вайне. А бач ты, ужо сам згінуў пад Пакроўскам4

Еўрабачанне забараняе ваюючым краінам прымаць конкурс — новыя правілы1

Каталікі просяць памаліцца аб выздараўленні Тадэвуша Кандрусевіча2

У смяротным ДТЗ з беларусамі ў Грузіі 15 чалавек атрымалі траўмы, сярод іх — дзеці1

Зяленскі расказаў, што менавіта дапаможа Украіне перажыць зіму8

Пуцін упершыню прыехаў на Курылы. Японія выказала рашучы пратэст8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы горача спрачаюцца, ці варта прывязваць дапамогу на дзіця да заробку маці51

Беларусы горача спрачаюцца, ці варта прывязваць дапамогу на дзіця да заробку маці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць