Свет1212

Забіты кіраўнік «Арміі ісламу», што ваявала і супраць Асада, і супраць ІД

Паводле паведамленняў з Сірыі, у выніку авіяўдару па ўсходнім прыгарадзе Дамаска былі забітыя кіраўнік і некалькі лідараў буйной сірыйскай паўстанцкай групоўкі «Армія Іслама» («Джаіш аль-Іслам»).

Прадстаўнікі паўстанцаў і сірыйскія апазіцыянеры паведамляюць, што заснавальнік «Арміі Ісламу» Захран Алуш і яшчэ некалькі чалавек загінулі ў выніку ўдару па штабе гэтай ісламісцкай арганізацыі, які размешчаны ў прыгарадзе сталіцы Сірыі, што ўтрымліваецца паўстанцамі, піша Бі-бі-сі.

Па словах паўстанцаў, авіяўдар нанеслі расійскія вайсковыя самалёты.

Расійскія вайскоўцы пакуль ніяк не пракаментавалі гэтыя паведамленні.

«Армія Ісламу» — адна з самых уплывовых паўстанцкіх груповак. Яна карыстаецца падтрымкай Саудаўскай Аравіі і аперуе ў асноўным у прыгарадах сірыйскай сталіцы.

Прадстаўнікі «Арміі Ісламу» прынялі ўдзел у саміце сірыйскай апазіцыі, які прайшоў 9-10 снежня ў Рыядзе.

Забойства Захрана Алуша пасылае выразны сігнал аб тым, што расійскія і сірыйскія ўлады маюць намер самі выбіраць магчымых партнёраў на будучых перамовах па мірным урэгуляванні канфлікту ў Сірыі.

***

Захран Алуш з самага пачатку удзельнічаў у грамадзянскай вайне ў Сірыі. У 2011 годзе яго выпусцілі з турмы ў ходзе прэзідэнцкай амністыі. Пасля гэтага ён пачаў фармаваць групоўку для барацьбы з Асадам, дадае meduza.io.

У выніку яму ўдалося аб'яднаць некалькі ісламісцкіх груповак у «Армію ісламу». У маі 2015 ён казаў, што ў ёй — 17 тысяч чалавек. «Армія ісламу» уваходзіць у яшчэ больш шырокае аб'яднанне «Ісламскі фронт». Гэта аб'яднанне ваюе як супраць сіл Асада, так і супраць «Ісламскай дзяржавы». Афіцыйны Дамаск лічыць «Ісламскі фронт» тэрарыстамі.

Каментары12

Цяпер чытаюць

«У пашпарце бабулі стаіць дата нараджэння 00.00.1945» — «А ў маёй XX.XX.1940». Як такое можа быць?2

«У пашпарце бабулі стаіць дата нараджэння 00.00.1945» — «А ў маёй XX.XX.1940». Як такое можа быць?

Усе навіны →
Усе навіны

Як эксперымент у Слуцку паказаў камунальнікам, што прычына смецця не ў людзях, а ў іх працы10

Казачніца з Мінска паўдзельнічала ў шоу ТНТ на выжыванне2

ГУР Украіны: Перамір'я ў гэтым годзе не будзе3

Рэйтынг Трампа апусціўся да найніжэйшага за часы яго кіравання3

У Расіі беларус знайшоў чужы пашпарт. Тады спаліў свой беларускі і вырашыў прарывацца ў Нарвегію1

Адзін з кіраўнікоў ФІФА звольнены пасля крытыкі плана Інфанціна

Статкевіч: Пяць гадоў таму з нашым народам здарылася трагедыя48

Украінскія беспілотнікі атакавалі Маскву. Атака стала найбуйнейшай за два гады2

Наваполацкі НПЗ рыхтуецца да планавага рамонту. Гэта кепская навіна для Расіі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У пашпарце бабулі стаіць дата нараджэння 00.00.1945» — «А ў маёй XX.XX.1940». Як такое можа быць?2

«У пашпарце бабулі стаіць дата нараджэння 00.00.1945» — «А ў маёй XX.XX.1940». Як такое можа быць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць