Усяго патроху1212

У Гарадоцкім раёне з'явіліся 120 літоўскіх аленяў

Гадавальнік высакародных аленяў створаны ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці.

ТАА «Алавія Гарадоцкая» закупіла ў адной з фермерскіх гаспадарак Літвы 120 асобін высакароднага еўрапейскага аленя для далейшай гадоўлі. «Іх ўзрост вар'іруецца ад 3 да 7 гадоў, усяго 110 самак, астатнія - самцы. Першы прыплод мы чакаем вясной 2016 года. Плануем вырошчваць жывёл для рэалізацыі ў паляўнічыя гаспадаркі, запаведнікі рэспублікі і замежжа. Галоўная наша мэта, каб было больш трафейных асобін. Але гэта планы, пра якія канкрэтна можна будзе казаць праз 3—4 гады, калі будзем мець дастаткова асобін для рэалізацыі».

Цяпер алені знаходзяцца на 30-дзённым карантыне, пасля чаго будуць выпушчаныя ў вальеры, якія займаюць плошчу прыкладна 53 га на тэрыторыі Стадолішчанскага сельсавета паблізу вёскі Шандра. Для жыццезабеспячэння жывёл ёсць усё неабходнае: паілкі і кармушкі, сенасховішчы пад навесамі, натуральны вадапой.

Пакуль будзе створана 6-8 працоўных месцаў пад абслугоўванне і ахову аб'екта, з часам колькасць работнікаў можа вырасці. У перспектыве пры гадавальніку з'явіцца свая паляўнічая гаспадарка плошчай не менш за 100 га.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Да бабулі, у якой было мала грошай, грэбліва паставіліся ў кафэ — мінчанка аплаціла ёй абед. У «Панскага драніка» свая версія падзей18

Да бабулі, у якой было мала грошай, грэбліва паставіліся ў кафэ — мінчанка аплаціла ёй абед. У «Панскага драніка» свая версія падзей

Усе навіны →
Усе навіны

24‑гадовага медыка з Асіповіч асудзілі за палітыку3

Фестываль Tutaka пачаўся на польска-беларускім памежжы7

«Сапраўдны цуд лёсу»: неверагодная гісторыя першай сустрэчы Ліянеля Месі і Ламіна Ямаля5

«Мастак расійскага паходжання з маленькай вёскі Віцебск». У Рэймскім саборы пра Марка Шагала пішуць нісянеціцу30

Аператара тэлесуфлёра абвінавацілі ў выйгрышы каля 100 тысяч даляраў на стаўках на змест прамоў Трампа

Чаму футбалісты ўсё часцей выходзяць на поле ў «спартыўных бюстгальтарах»?6

Мінскае «Дынама» таксама прайшло далей у Лізе канферэнцый. І таксама праз серыю пенальці

БАТЭ прабіўся ў другі раўнд Лігі канферэнцый5

БПЦ абавязалі заўсёды згадваць у сваёй назве пра Маскоўскі патрыярхат20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да бабулі, у якой было мала грошай, грэбліва паставіліся ў кафэ — мінчанка аплаціла ёй абед. У «Панскага драніка» свая версія падзей18

Да бабулі, у якой было мала грошай, грэбліва паставіліся ў кафэ — мінчанка аплаціла ёй абед. У «Панскага драніка» свая версія падзей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць