Спорт22

Футболку Пеле з чэмпіянату свету 1958 года прадалі амаль за 5 мільёнаў даляраў

Футболку зборнай Бразіліі, у якой легендарны «кароль футболу» Пеле выступаў у фінале чэмпіянату свету 1958 года, прадалі на аўкцыёне Sotheby's у Нью-Ёрку за 4,88 мільёна даляраў. Гэта зрабіла яе другой па кошце футбольнай майкай, калі-небудзь прададзенай на аўкцыёне.

Фота: Sotheby's

Менавіта ў гэтай сіняй футболцы з нумарам 10 на спіне тады 17‑гадовы Пеле дапамог зборнай Бразіліі перамагчы Швецыю ў фінале з лікам 5:2. У тым матчы ён забіў два мячы, а Бразілія ўпершыню ў сваёй гісторыі стала чэмпіёнам свету.

Паводле інфармацыі аўкцыённага дома, пасля завяршэння турніру Пеле падарыў сваю футболку партнёру па камандзе Эдвалду Алвесу дэ Санта Розе, больш вядомаму як Дзіда. Спачатку менавіта Дзіда гуляў пад нумарам 10, але пасля таго, як Пеле стаў гульцом асноўнага складу, гэты нумар перайшоў да яго з-за тэхнічнай памылкі арганізатараў.

Падчас чэмпіянату Пеле і Дзіда жылі ў адным нумары гатэля. Пасля вяртання ў Бразілію Дзіда захаваў футболку ў сваёй сям'і, а ў 1993 годзе перадаў яе ў Музей спорту ў родным горадзе Масеё. У 2004 годзе музей прадаў гэты экспанат на аўкцыёне Christie’s, пасля чаго ён знаходзіўся ў прыватнай калекцыі. Імя новага ўладальніка не раскрываецца.

Сіняя форма тады стала незвычайным рашэннем для бразільскай зборнай. Арганізатары чэмпіянату ў Швецыі запатрабавалі, каб бразільцы не выкарыстоўвалі сваю традыцыйную жоўтую форму, паколькі яна была падобная да формы гаспадароў турніру. У выніку каманда выйшла на поле ў сініх футболках. Нумары і эмблемы футбалісты прышывалі самастойна, а жоўтую тканіну для нумароў выразалі з мяшкоў, у якіх перавозілася экіпіроўка.

Сапраўднасць гэтай футболкі, акрамя Дзіды, пацвердзілі яшчэ трое ўдзельнікаў той легендарнай зборнай Бразіліі — Нілтан Сантас, Арланда Пеканья і Марыа Загала.

Нягледзячы на рэкордную суму, гэтая футболка займае толькі другое месца ў гісторыі аўкцыённых продажаў футбольнай формы. Самай дарагой застаецца майка зборнай Аргенціны, у якой Дыега Марадона забіў знакаміты гол «рукой Бога» ў чвэрцьфінале чэмпіянату свету 1986 года супраць Англіі. У 2022 годзе яе прадалі на аўкцыёне Sotheby's больш чым за 8,1 мільёна еўра.

Каментары2

  • Фетышыст
    17.07.2026
    Калі б яшчэ плямы поту пад пахамі не змылі, у два разы даражэ пайшла б.
  • Было так лямпава
    18.07.2026
    пакуль не прыйшоў Фетышыст і ўсё не абас...

Цяпер чытаюць

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»29

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»

Усе навіны →
Усе навіны

Воспа магла стаць смяротнай не адразу2

Людзі абрываюць тэлефоны, на кватэру прэтэндуе 2‑3 чалавекі. Анонс іпатэкі пад 1% выклікаў ажыятаж5

Былая палітзняволеная Наста Лойка сустрэлася са сваім сабакам — праз амаль чатыры гады4

Беларускія студэнты заваявалі шэсць залатых медалёў на Міжнароднай матэматычнай алімпіядзе6

Сын прэзідэнта Зімбабвэ, меркавана, лячыўся ў Беларусі ад наркатычнай залежнасці1

Пуцін стаў пазбягаць паездак у рэгіёны ў еўрапейскай частцы Расіі, куды рэгулярна далятаюць дроны1

Канапацкая апублікавала фота з цэнтра Варшавы23

Што такое тэорыя няправільнага абутку?4

Дачка расійскага генерала, адказнага за мабілізацыю, дапамагае ўхіляцца ад войска за грошы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»29

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць