Культура

Таксама свабодны тэатар

Хтосьці яго блытае зь менскім тэатрам з такім жа назовам, хтосьці бачыў іхны вулічны спэктакль «Бандароўна» на берасьцейскіх вуліцах або тэатралізаванае шэсьце «Малефіцыюм» падчас адкрыцьця XII Міжнароднага тэатральнага фэсту «Белая Вежа», але нават не ўяўляў, што гэта берасьцейцы, а не заежджыя гастралёры.

Хтосьці яго блытае зь менскім тэатрам з такім жа назовам, хтосьці бачыў іхны вулічны спэктакль «Бандароўна» на берасьцейскіх вуліцах або тэатралізаванае шэсьце «Малефіцыюм» падчас адкрыцьця XII Міжнароднага тэатральнага фэсту «Белая Вежа», але нават не ўяўляў, што гэта берасьцейцы, а не заежджыя гастралёры.

«Тэатар існуе з 2001 году, — кажа рэжысэрка і ідэйная натхняльніца Свабоднага тэатру Аксана Гайко. — Спачатку гэта быў натоўп, чалавек дваццаць пяць, паступова засталося толькі пяць. Тыя, хто хацеў весела прабавіць час і ў нашым пачынаньні бачыў нейкі гурток па інтарэсах, паступова сышлі. Нам хацелася нешта ствараць, было вялізнае жаданьне, але мэтадаў, асноўных прынцыпаў і тэатральных правілаў ніхто ня ведаў. У канцы 2001 г. мы патрапілі ў вядомы альтэрнатыўны польскі Тэатар восьмага дня. Патрапілі на так званыя «варштаты», або майстар‑клясы, там нам растлумачылі і паказалі, як працаваць, як правільна скакаць, сьпяваць і плакаць, каб гэта выглядала не студэнцкай самадзейнасьцю, а сапраўднай тэатральнай дзеяй».

ПБ: Чаму назвалі тэатар свабодным?

АГ: Мы доўга думалі над назовам. Можна было выбраць нешта цікавейшае. Тым больш што «вольныя тэатры» ёсьць і ў Японіі, і ў Францыі. Але нам так захацелася — у назове падкрэсьліць нашае імкненьне да гэтай вольнасьці.

Свабода — гэта складанае паняцьце, але мы імкнемся да самых розных адценьняў слова свабода. У кожнага сваё разуменьне. Усё, што мы робім, — гэта нашае вольнае меркаваньне, нашыя думкі. Вобразна гаворачы, праз творчасьць мы хочам дашукацца сэнсу свабоды і данесьці яго людзям.

ПБ: У Менску існуе больш вядомы тэатар з такім жа назовам…

АГ: Мы аднойчы павывешвалі афішы пра адно з нашых прадстаўленьняў, а недзе ў гарвыканкаме спалохаліся, што прыехаў той гнаны тэатар зь Менску. Што казаць, калі спэктакль «Тавар—грошы—тавар» адмысловая камісія для ўхвалы зьбіралася глядзець чатыры разы.

ПБ: Ваш тэатар, хутчэй, можна назваць аматарскім. Але ці можаце вы пахваліцца творчымі дасягненьнямі?

АГ: Мы зрабілі ўжо шэсьць спэктакляў, цалкам розных і паводле жанраў, і паводле стылістыкі. Сярод іх ёсьць нават казка для дзяцей «Як каза за сонцам хадзіла», мы паказвалі яе ў Кобрынскім дзіцячым доме. Мы ня хочам займацца толькі тэатрам, нас цікавяць і сацыяльныя рэчы, таму мы ня супраць былі б яшчэ паезьдзіць па падобных установах, бо для дзяцей мы робім сапраўднае сьвята.

Калі ў 2002 годзе мы паставілі першы спэктакль, нас ужо запрасілі ў Познань на міжнародны тэатральны фэст. Дзякуючы паездкам на фэстывалі ў Эўропу і таму, што мы пабачылі выступы столькіх тэатраў з сусьветнымі імёнамі, асабліва вулічных, нам захацелася выйсьці на вуліцу.

Першым вулічным стаў спэктакль паводле твору Янкі Купалы «Бандароўна». Паказва¬лі яго некалькі разоў у берасьцейскім парку, вазілі ў Польшчу. Часьцей за ўсё мы і выступаем за мяжой, там неяк прасьцей — людзі хочуць нешта рабіць, яны і робяць, а ў нас усё нейкія забароны, абмежаваньні.

ПБ: Чым адрозьніваецца Свабодны тэатар ад іншых тэатраў? Чаго не хапае?

АГ: Мы ня робім камэрцыйнае мастацтва, ня хочам, каб яно было абслугоўвальным. Мы робім тое, што проста хочацца, ставім спэктаклі пра тое, што нам баліць. Мы ня можам, як на Захадзе, даваць народу відовішча, якога ён прагне, бо няма грошай на відовішча. Мы самі робім лялькі, маскі, хадулі, усё, што можна ў тэатры рабіць сіламі яго ўдзельнікаў.

Нам трэба новае памяшканьне, у маленькім клюбе мікрараёну Вулька таксама нядрэнна, але яго мы перарасьлі, хочацца ўзьляцець вышэй. Карціць стварыць такі «асяродак», месца сустрэч, каб рэалізоўваць свае ідэі, кагосьці запрашаць, ды і проста, каб там было жыцьцё. Нам проста хапіла б нават паўвытворчага памяшканьня. Ёсьць думкі зрабіць майстар‑клясы па працы зь целам, голасам. Мы гэта можам. Напрыклад, цяпер кожны чацьвер у кінатэатры «1 Мая» а 20‑й ладзім кінапаказы незвычайных фільмаў. Існуе нават наш сайт: www.svabodny.kantakt. net. Мы не спыняемся, паколькі ведаем, што творчасьць у першую чаргу прыносіць задавальненьне нам, а страчваць прыемныя адчуваньні ніколі ня хочацца.

Каментары

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна10

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна

Усе навіны →
Усе навіны

Ізаляванае племя ў бразільскіх трапічных лясах знялі схаванай камерай9

Жонка Башара Асада знаходзіцца ў крытычным стане з-за лейкозу. Лекары ацэньваюць яе шанцы як 50/50

Самалёт Баку-Грозны, падобна, быў падбіты з расійскага зенітна-ракетнага комплексу3

Міліцыянтка, якая выконвае песні нявесткі Лукашэнкі, — былая жонка палітвязня5

У Мінску адкрыўся яшчэ адзін кінатэатр — за 20 метраў ад метро і з шэзлонгамі3

Абуранаму кіроўцу, чый аўтобус дзеці загадзілі пасля экскурсіі, давялося выдаліць відэа — каб не нагнятаць4

Уладальнік расійскага судна, якое ішло ў Сірыю і затанула, заявіў, што гэта тэракт

Хакеіст Баскаў, ваенкам Крываносаў, медык Румо. Лукашэнка назваў сваіх давераных асобаў8

Ядзерныя міжкантынентальныя балістычныя ракеты робяцца непрыдатнымі нашмат хутчэй, чым лічылася раней12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна10

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна

Галоўнае
Усе навіны →