Грамадства4242

Пуцін: Украіна — гэта нават не дзяржава

Калі гаворка пайшла пра Ўкраіну, Пуцін выбухнуў. Зьвяртаючыся да Буша, ён сказаў: «Ты ж разумееш, Джордж, што Ўкраіна — гэта нават не дзяржава! Што такое Ўкраіна? Частка яе тэрыторый — гэта Ўсходняя Эўропа, а частка, і значная, падараваная намі!».

Крыніца газэты КоммерсантЪ у дэлегацыі адной з краінаў НАТО паведаміла, што прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін падчас закрытага паседжаньня Расея‑НАТО выказаў сумнеў адносна легітымнасьці дзяржавы пад назовам Украіна.

Пуцін намякнуў, што ў выпадку ўступленьня ў альянс Украіна можа перапыніць існаваньне як адзіная дзяржава.

Пуцін паведаміў, што Масква ўспрымае набліжэньне НАТО да расейскіх межаў як рэальную пагрозу інтарэсам дзяржавы і паабяцаў зрабіць адэкватныя захады. Прэзыдэнт Расеі намякнуў, што калі НАТО выдасьць плян дзеяньняў па ўваходжаньні ў сябры НАТО Грузіі, то Расея прызнае Абхазію і Паўднёвую Асецію, абапіраючыся на косаўскі прэцэдэнт, і гэтак створыць буфэрную зону паміж сіламі НАТО і сваімі межамі.

«Зрэшты, пра Грузію расейскі прэзыдэнт гаварыў цалкам спакойна і нібыта між іншага. Калі гаворка пайшла пра Ўкраіну, Пуцін выбухнуў. Зьвяртаючыся да Буша, ён сказаў: «Ты ж разумееш, Джордж, што Ўкраіна — гэта нават не дзяржава! Што такое Ўкраіна? Частка яе тэрыторый — гэта Ўсходняя Эўропа, а частка, і значная, падараваная намі!» — заявіла крыніца.

І тут Пуцін заўважыў, што калі Ўкраіну і прымуць усё ж такі ў НАТО, гэтая дзяржава проста спыніць сваё існаваньне. То бок, фактычна, ён прыстрашыў, што Расея можа пачаць адасабленьне Крыму і Ўсходняй Украіны», — дадала крыніца газэты.

Як паведамлялася, перад журналістамі Пуцін назваў пашырэньне НАТО, што ўсё яшчэ працягваецца, праявай старой лёгікі, якая ў сучасных варунках стала неактуальнай.

Нагадаем, віцэ‑сьпікер Дзярждумы Ўладзімер Жырыноўскі, камэнтуючы магчымае ўступленьне Ўкраіны ў НАТО, заявіў, што калі б ён быў прэзыдэнтам, то зрабіў бы самыя жорсткія прэвэнтыўныя захады і дамогся бы расколу Ўкраіны.

3 красавіка на саміце ў Бухарэсьце сябры НАТО перанесьлі прыняцьце канчатковага рашэньня пра далучэньне Ўкраіны да Пляну дзеяньняў па ўваходжаньні ў сябры арганізацыі на сьнежань 2008 году. Разам з тым, у рэзалюцыі саміту НАТО гаворыцца, што Альянс гарантуе прыём Украіны ў склад НАТО.

Паводле korrespondent.net

Каментары42

Цяпер чытаюць

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна5

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна

Усе навіны →
Усе навіны

«Бывае, за дзень ем толькі адзін раз». Колькі зарабляе таксіст у Польшчы на дзвюх працах і на што паспявае траціць грошы6

У Варшаве арыштавалі Марціна Н., які напаў на Аляксандру Герасіменю15

Яўген Хмара будзе часова выконваць абавязкі міністра абароны Украіны. Хто ён такі?3

У Расіі ў турме памёр беларускі злачынца, якому ў свой час прысудзілі расстрэл

З Мінска на пляж — усяго за 7 хвілін. Як мінчукі ляталі на Мінскае мора самалётамі2

Палова Беларусі зарабляе менш за 1990 рублёў, палова — больш за 1990 рублёў6

24‑гадовага медыка з Асіповіч асудзілі за палітыку3

Фестываль Tutaka пачаўся на польска-беларускім памежжы7

«Сапраўдны цуд лёсу»: неверагодная гісторыя першай сустрэчы Ліянеля Месі і Ламіна Ямаля5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна5

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць