Свет

Памёр французскі пісьменнік Мішэль Турнье

У Францыі на 92-м годзе жыцця памёр пісьменнік Мішэль Турнье. Літаратар памёр у сябе дома ў пасёлку Шуазэль пад Парыжам.

Па словах мэра пасёлка, Турнье, згодна з яго апошняй воляй, будзе пахаваны пад дрэвам у сябе ў двары.

Спачуванні сваякам пісьменніка выказаў французскі прэзідэнт Франсуа Алянд. Ён ахарактарызаваў Турнье як вялікага пісьменніка незвычайнага таленту.

Мішэль Турнье нарадзіўся 19 снежня 1924 г. Сваю прафесійную дзейнасць ён пачынаў як журналіст і перакладчык. У 1967 пісьменнік апублікаваў свой першы раман «Пятніца, або Ціхаакіянскі лімб», які прынёс яму шырокую вядомасць.

У 1970 годзе Турнье атрымаў прэстыжную Ганкураўскую прэмію за свой другі раман «Лясны цар». Кнігу ў 1996 годзе экранізаваў нямецкі рэжысёр Фолькер Шлендорф (у расійскім пракаце фільм вядомы як «Огр»).

Пасля гэтага Турнье апублікаваў яшчэ некалькі раманаў і зборнікаў апавяданняў, у тым ліку дзіцячых. У апошні час пісьменнік лічыўся адным з найбольш уплывовых французскіх літаратараў другой паловы ХХ ст.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Драздах выставілі на продаж катэдж з рэкорднай цаной — $7,5 мільёна ШМАТ ФОТА2

У Драздах выставілі на продаж катэдж з рэкорднай цаной — $7,5 мільёна ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

«А што Эпштэйн? Можна падумаць, што ты б адмовілася». Боты ўсталі на абарону Карыны Шуляк21

Затрыманы трэці падазраваны ў замаху на генерала ГРУ1

Ва Украіне 72‑гадовы мужчына сякерай і малатком забіў пяць чалавек — усе яны перасяленцы ад вайны11

У файлах Эпштэйна згадваецца знакамітае беларускае мадэльнае агенцтва4

За год у Польшчы выявілі каля 1400 беларусаў-нелегалаў

Народ пабег глядзець «Валадара пярсцёнкаў» па-беларуску — на некаторыя сеансы ўжо не набыць квіткі13

Цягнік Масква — Мінск спазняецца на дзве з паловай гадзіны. На адным з пераездаў ён пратараніў аўтамабіль

Рыбак злавіў пад Мінскам шчупака вагой 12 кілаграмаў2

У гарах Балгарыі за тыдзень знайшлі шэсць трупаў. Мяркуюць, што трое забілі іншых траіх. Але хто тады забіў іх саміх?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Драздах выставілі на продаж катэдж з рэкорднай цаной — $7,5 мільёна ШМАТ ФОТА2

У Драздах выставілі на продаж катэдж з рэкорднай цаной — $7,5 мільёна ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць