Навука і тэхналогіі

velcom запусціў тэхналогію UMTS-900

Мабільны аператар velcom першым у Беларусі запусціў тэхналогію перадачы дадзеных UMTS-900, якая кардынальна пашырыць зону пакрыцця і падвысіць якасць мабільнага інтэрнэту па ўсёй краіне. Першыя базавыя станцыі 3G у дыяпазоне 900 Мгц пачалі працаваць у Дзяржынску 1 лютага, паведамілі ў прэс-службе кампаніі velcom.

«Укараненне тэхналогіі UMTS-900 пачынаецца ў сетцы velcom з невялікага горада, паколькі эфект гэтага прагрэсіўнага фармату сувязі будзе найбольш прыкметны менавіта ў рэгіёнах, асабліва ў прыгарадах і сельскай мясцовасці», — паведамілі прадстаўнікі мабільнага аператара. Напрыклад, усяго пяць базавых станцый, устаноўленых у горадзе Дзяржынску, пакрываюць больш за палову тэрыторыі Дзяржынскага раёна — звыш за 600 кв.км. Сярод важных пераваг стандарту таксама палепшаны прыём унутры памяшканняў.

Услед за Дзяржынскім новая тэхналогія прыйдзе на буйныя аўтамагістралі Брэсцкай і Гомельскай абласцей і ў Мінск. Разам з інфраструктурай ў дыяпазоне 2100 МГц, якая існавала раней, плошча пакрыцця 3G-сеткі velcom да канца года вырасце больш чым у два разы — з цяперашніх 46,3% да рэкордных 97%.

«Перавагі ад стварэння сеткі ў дыяпазоне 900 Мгц стануць прыкметныя не толькі найбольш актыўным карыстальнікам мабільнага інтэрнэту, новыя магчымасці адчуюць усе ўладальнікі смартфонаў, планшэтаў і ноўтбукаў з падтрымкай стандарту UMTS-900», — адзначылі ў velcom.

Дзякуючы большаму радыусу дзеяння базавых станцый у стандарце UMTS-900 высакахуткасны шырокапалосны інтэрнэт будзе даступны амаль на ўсёй тэрыторыі Беларусі, уключаючы гарадскія ўскраіны і сельскую мясцовасць. Акрамя таго, значна падвысіцца якасць прыёму ўнутры памяшканняў, што асабліва актуальна ў месцах шчыльнай гарадской забудовы, на цокальных паверхах, у будынках, размешчаных у нізіне, або «закрытых» ад базавых станцый іншымі будынкамі.

Да моманту запуску базавых станцый 3G у дыяпазоне 900 Мгц аператар velcom правёў у Дзяржынску паспяховае паўгадавое тэставанне новай тэхналогіі. Дазвол на выкарыстанне спектру для аказання паслуг абанентам аператар мабільнай сувязі атрымаў ад Дзяржаўнай камісіі па радыёчастотах ў канцы мінулага года.

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі пра магчымыя перамовы ў Маскве: Гэта складана, там шмат украінскіх дронаў12

Зяленскі пра магчымыя перамовы ў Маскве: Гэта складана, там шмат украінскіх дронаў

Усе навіны →
Усе навіны

Літоўскія памежнікі пасадзілі адразу чатыры кантрабандныя дроны з Беларусі1

У Калінкавічах дарожнікі закідалі аўтамабіль бітумнай крошкай6

Гараць НПЗ у Саратаве і нафтахімічны завод у Ніжнякамску5

Аградроны на беларускіх палях: як беспілотнікі змяняюць сельскую гаспадарку3

У БДМУ прагназуюць конкурс сярод тых, хто паступае на мэтавыя месцы

ЗША зноў нанеслі маштабныя ўдары па Іране. Цэны на нафту тут жа падскочылі3

Вы мыеце гэтыя хатнія рэчы занадта рэдка3

Вынік апошняга матча за выхад у чвэрцьфінал мундыялю вырашыла серыя пенальці6

У Варшаве ўладальніца крамы паказала дызлайкі ўдзельнікам антыўкраінскага мітынгу. Пасля таго яе краму разграмілі33

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі пра магчымыя перамовы ў Маскве: Гэта складана, там шмат украінскіх дронаў12

Зяленскі пра магчымыя перамовы ў Маскве: Гэта складана, там шмат украінскіх дронаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць