Грамадства33

У Гродне пачынаюць маштабную рэканструкцыю набярэжнай Нёмана

У Гродне пачынаецца маштабная рэканструкцыя набярэжнай Нёмана са стварэннем новай рэкрэацыйнай зоны, паведаміла прэс-служба Гродзенскага аблвыканкама. 

Праект рэканструкцыі падзелены на тры этапы.

Першы этап ахопіць участак ад лесвіцы каля Барыса-Глебскай Каложскай царквы да месца ўпадзення ракі Гараднічанкі ў Нёман. Яго працягласць складзе 247 метраў.

На гэтым участку вуліцу зробяць пешаходнай, шырынёй 3,25 метра. Каля берага паставяць агароджу, а рух транспарту абмяжуюць — праезд будзе дазволены толькі спецыяльным службам.

Падчас упарадкавання з’явяцца дзве аглядныя пляцоўкі з лаўкамі, велапаркоўка каля лесвіцы на шэсць месцаў, а таксама інфармацыйныя стэнды пра гісторыю вуліцы Рыбацкай.

Пешаходную дарожку выкладуць буйнафарматнай бетоннай пліткай з асобнымі ўчасткамі з гранітнай брукаванкі.

У сувязі з пачаткам работ з 9 ліпеня да 30 лістапада 2026 года будзе часова закрыты рух транспарту і пешаходаў па вуліцы Правабярэжнай на ўчастку паміж лесвіцай каля Каложскай царквы і месцам упадзення Гараднічанкі ў Нёман.

За першым этапам рэканструкцыі плануюць правесці другі (ад ракі Гараднічанка да месца прымыкання да вуліцы Праванабярэжнай вуліцы Заводскай) і трэці (ад месца прымыкання да вуліцы Праванабярэжнай вуліцы Заводскай да вуліцы Маставой).

Абнавіць набярэжную павінны да 900‑годдзя заснавання Гродна, якое будзе адзначацца ў 2028 годзе.

Каментары3

  • Ганка
    09.07.2026
    Эх, я спадзявалася, што гэтая набярэжная дачакаецца дэмакратыі і будзе ў сучасным эўрапейскім стылі. А ў выніку будзе, на жаль, чарговы агра дызайн у стылі “красіва” з аксаміткамі, каванымі лавамі і сьметнікамі :(
  • Вольга
    09.07.2026
    Велапаркоўка на ШЭСЦЬ месцаў - усё, што трэба ведаць пра калгасную рэканструкцыю колішняй каралеўскай сталіцы.
  • %
    09.07.2026
    Да заснаваньня вескі Масква заставалась яшчэ 19 гадоў

А мы вам казалі: «не думайце, што гэта капейкі»! Сталі вядомыя звесткі, колькі падаходнага беларусы Літвы пералічылі розным грамадскім структурам24

А мы вам казалі: «не думайце, што гэта капейкі»! Сталі вядомыя звесткі, колькі падаходнага беларусы Літвы пералічылі розным грамадскім структурам

Усе навіны →
Усе навіны

«Яго бачылі пад Барселонай». Што вядома пра пошукі беларуса, які згубіўся ў Іспаніі

Чыноўнікі палічылі слоган Гродзенскага мясакамбіната парушэннем закона2

У Беларусі маркетплэйсам забаранілі паказваць пакупнікам фалаімітатары і іншыя тавары для дарослых11

Уладзіміру Някляеву — 80 гадоў5

У Мінску развітваюцца з Мікалаем Чаргінцом ШМАТ ФОТА11

Беларуса прымусова дэпартавалі з Расіі. А ён палез назад праз 50 хвілін2

У Бабруйскім раёне пенсіянерка пілавала балгаркай дошкі, парэзала нагу і памерла3

Стала вядома новае месца працы экс-кіраўніка Гомеля, пра якога гаварылі, што ён у СІЗА

Чым займаецца Аліна Харысава пасля гучнага скандалу з КДБ і якія высновы зрабіла са сваёй прыкрай гісторыі?45

больш чытаных навін
больш лайканых навін

А мы вам казалі: «не думайце, што гэта капейкі»! Сталі вядомыя звесткі, колькі падаходнага беларусы Літвы пералічылі розным грамадскім структурам24

А мы вам казалі: «не думайце, што гэта капейкі»! Сталі вядомыя звесткі, колькі падаходнага беларусы Літвы пералічылі розным грамадскім структурам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць