Свет2929

Наўроцкі распавёў пра размову з Зяленскім у Анкары і змяніў тон у адносінах да Украіны

Польскі лідар распавёў пра свае размовы з рознымі кіраўнікамі, сярод якіх быў і Зяленскі. Гэта была першая размова ўкраінскага і польскага лідараў пасля скандалу, звязанага з пазбаўленнем Зяленскага польскага ордэна Белага Арла.

Караль Наўроцкі. Фота: AP Photo / Emrah Gurel

Прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі паведаміў, што размаўляў з украінскім калегам Уладзімірам Зяленскім падчас вячэры лідараў напярэдадні саміту НАТА, паведамляе «Еўрапейская праўда».

«Учора падчас вячэры я размаўляў са шматлікімі сусветнымі лідарамі. Сярод іх, вядома, быў і прэзідэнт Зяленскі. Магчыма, сёння яшчэ будзе магчымасць пагаварыць», — сказаў ён.

Пры гэтым Наўроцкі не стаў акцэнтаваць увагу на рознагалоссях, а заявіў пра неабходнасць дыялогу паміж дзяржавамі, у якіх ёсць агульны вораг.

«Мне здаецца натуральным, што суседнія дзяржавы, якія маюць агульнага ворага, якім з'яўляецца Расія, падтрымліваюць дыялог, нягледзячы на ​​пэўную двухбаковую напружанасць», — заявіў ён.

«Мая пазіцыя па двухбаковай напружанасці застаецца нязменнай. Лічу, што Польшча і ўся Еўропа не могуць цярпець праслаўленне салдат УПА, адказных за гібель 120 тысяч палякаў. Але гэта не выключае нашага дыялогу. Мы адчуваем агульную пагрозу з боку РФ. Украіна зараз знаходзіцца ў стане вайны з Расіяй, а Польшча на працягу стагоддзяў была з ёй у канфлікце», — распавёў польскі прэзідэнт.

Варта адзначыць, што гэта была першая размова ўкраінскага і польскага лідараў пасля скандалу, звязанага з пазбаўленнем Зяленскага польскага ордэна Белага Арла.

Увечары 19 чэрвеня прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі прыняў рашэнне пра пазбаўленне прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага ордэна Белага Арла ў сувязі з прысваеннем аднаму з украінскіх падраздзяленняў назвы ў гонар герояў УПА і заявіў, што Польшча не дапусціць уступлення ў ЕС тых, хто не разумее неабходнасці адмовіцца ад «культу таталітарызму і гвалту».

3 ліпеня міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга на сустрэчы ў Варшаве з кіраўніком польскага МЗС Радаславам Сікорскім прапанаваў пакет антыкрызісных мер, каб разрадзіць напружанне ў адносінах з Польшчай.

Каментары29

  • .
    08.07.2026
    Лёлік з-пад Лімасола, яшчэ застаюцца жывымі сведкі злачынстваў, тыя, хто былі тады дзецьмі.
  • ))
    08.07.2026
    Верни орла на родину.
  • Памяць
    08.07.2026
    ., І добра, што памятаюць. Але, калі ў іх прыляцяць маскальскія ракеты ці 'асвабадзіцелі' з РФ і РБ прыйдуць па іхны унітаз, то памяць іх не ўратуе. А вось Украіна (пакуль) ратуе і Польшчу, і ўвесь ЕЗ.

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны41

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла Ганна Садоўская — дзяячка польскай супольнасці ў Ваўкавыску1

«Лік ідзе на хвіліны, а сваякі павінны бегаць па вуліцы і шукаць мужчын». Ці павінна хуткая дапамога выносіць пацыента з кватэры?13

«Пад канвоем вывезлі нас з мяжы». Расійская блогерка расказала пра затрыманне мужа на беларускай мяжы праз падпіску5

Памёр 87‑гадовы турэцкі мільярдэр, уласнік мінскай Crowne Plaza. Але грошай не пакінуў ні жонцы-беларусцы, ні чатыром дзецям62

Стваральніца Belaruskicry упершыню пасля доўгай паўзы расказала, што цяпер з брэндам пасля прызнання яго экстрэмісцкім1

З цягніка зблізку знялі на відэа разбураную частку Крымскага моста8

У цэнтры Мінска на мосце 21‑гадовы перакуліўся на BMW. Момант трапіў на відэа2

Правакацыя з вялікай колькасцю ахвяр і абвінавачваннем Украіны. Стала вядома, якую правакацыю рыхтавалі на польска-расійскай мяжы7

Амерыканка пабіла рэкорд беларускі па кручэнні ў паветры на ўласных валасах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны41

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць