Грамадства66

Хрэнін: Беларусь не збіраецца адмаўляцца ад танкаў

Міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін заявіў, што беларуская армія не плануе адмаўляцца ад выкарыстання танкаў. Пра гэта ён паведаміў падчас цырымоніі перадачы мадэрнізаваных танкаў Т-72БМ2 11‑й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгадзе.

Віктар Хрэнін (злева) сярод вайсковай тэхнікі. Фота: «Ваяр»

Паводле слоў Віктара Хрэніна, мадэрнізаваныя танкі маюць надзейную абарону экіпажа, высокую манеўранасць і значную агнявую моц. Ён адзначыў, што такая тэхніка і цяпер застаецца эфектыўным сродкам вядзення баявых дзеянняў, таму Беларусь робіць стаўку не на адмову ад танкаў, а на іх удасканаленне.

Хрэнін таксама падкрэсліў, што пры мадэрнізацыі Т-72БМ2 выкарыстаныя сучасныя інжынерныя рашэнні беларускага абаронна-прамысловага комплексу.

На думку Міністэрства абароны, мадэрнізацыя дазволіла павысіць узровень абароны танка ад сучасных сродкаў паражэння, а таксама палепшыць яго агнявыя і тактыка-тэхнічныя характарыстыкі.

Каментары6

  • Потому что
    08.07.2026
    Танками удобно давить протестующих.
  • Саўка
    08.07.2026
    Давай, давай! У савецкіх танкаў у пачатку вайны вельмі эфектна адляталі башні, калі па танках траплялі СТР Javelin і Nlaw. А потым іх пачалі вынішчаць нашмат танней, скідаючы з дронаў кумулятыўныя гранаты.З пачаткам эры FPV дронаў верагоднасць знішчэння танка перавысіла 80 адсоткаў. Таму калі Лукашэнка казаў сваім кардонавым маршалам аб квадратным метры - то гэта менавіта згарэць ў савецкім танку, пасля чаго два метры ўжо не спатрэбяцца
  • Сахор
    08.07.2026
    як паказала вайна у расейскіх танках танкісты ніяк не абаронены, і выжыць мала шансаў. Галава танка адлятае вертыкальна уверх. У адрозненні ад Брэдлі і Абрамсаў. Там экіпаж эвакуюецца.

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё18

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Усе навіны →
Усе навіны

Затрыманага ў Грузіі беларуса выслалі ў Арменію, дзе яго таксама затрымалі2

Чаму ў Японіі няма сметніц, але на вуліцах усё роўна чыста13

Па студэнцкіх інтэрнатах у Мінску правялі раптоўны рэйд з аўчаркай7

Хакеры атакавалі інфармацыйную сістэму МУС Літвы, у якой захоўваліся звесткі пра іншаземцаў2

Сабаленка памералася брыльянтавымі пярсцёнкамі з жонкай Крышціяну Раналду12

На рэндарах — адно, у рэальнасці — іншае. Жыхары мінскага «Паўночнага берага» збянтэжаныя выглядам свайго двара15

Васіль Хамутоўскі цяпер працуе трэнерам у клубе «Дынама-БДУФК»

Bloomberg: Трамп прапанаваў Зяленскаму правесці сустрэчу з Пуціным у Маскве21

Пасля поціску рукі Зяленскаму Трамп зрабіў дзіўны знак. Сацсеткі зашумелі ВІДЭА17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё18

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць