Навука і тэхналогіі1010

Унікальны матэрыял для вырабу чыгуначных рэек стварылі беларускія навукоўцы

Беларускія навукоўцы стварылі новы, які не мае аналагаў у свеце, канструкцыйны матэрыял пад назвай Monicu, з якога метадам ліцця можна вырабляць чыгуначныя рэйкі, паведамілі ў Беларускім універсітэце транспарту.

Па словах прафесара універсітэта Леаніда Сасноўскага — аднаго з аўтараў вынаходкі, новы матэрыял па сваіх тэхнічных характарыстыках займае сярэдняе становішча паміж чыгуном і сталлю. Яго назва ўтвораная ад пачатковых літар трох хімічных элементаў: малібдэну, нікелю і медзі. Менавіта гэтыя металы, якія выкарыстоўваюцца ў пэўнай прапорцыі ў якасці дадаткаў у працэсе плаўкі чыгуну, надаюць матэрыялу асаблівыя ўласцівасці: трываласць сталі, высокія тэхналагічныя і службовыя ўласцівасці, як высокатрывалага чыгуну (два ў адным).

Як вядома, на працягу ўжо больш за 100 гадоў ва ўсім свеце вырабляюць толькі сталёвыя рэйкі. У працэсе эксплуатацыі яны зношваюцца і руйнуюцца. Штогод на іх замену выдаткоўваюцца велізарныя сродкі. Напрыклад, 1 км сталёвых рэек у аднанітачным вымярэнні каштуе прыкладна $65 тыс.

Навукоўцы сцвярджаюць, што калі рэйкі рабіць з Monicu, то іх кошт знізіцца ўдвая. Ліццё — больш простая і танная тэхналогія ў параўнанні з пракатам сталёвых аналагаў. Пры пераходзе на ліццё выдаткі толькі на электраэнергію памяншаюцца на 50%.

Былі вырабленыя чатыры эксперыментальных рэйкі Monicu. Праведзеная іх эксплуатацыя на шляхах арганізаванага руху цягнікоў Гомельскай дыстанцыі на працягу 16 месяцаў (усе сезоны года). Затым рэйкі знялі і абследавалі. Вынікі паказалі, што эксплуатацыйная стойкасць у новых рэек прыкладна такая ж, як у сталёвых.

Вынаходніцтва беларускіх навукоўцаў прааналізавана на пасяджэнні галоўных інжынераў чыгуначных адміністрацый дзяржаў Еўразійскага эканамічнай саюза, якое нядаўна прайшло ў Гомелі. Спецыялісты аднадушна падтрымалі праект і рэкамендавалі правесці далейшыя выпрабаванні рэек з Monicu з мэтай забеспячэння бяспекі руху.

Зараз рыхтуецца беларуска-расійская сустрэча на высокім узроўні, у ходзе якой павінен быць выпрацаваны план па арганізацыі вытворчасці літых рэек. У цяперашні час разгорнутая даўжыня чыгуначных шляхоў Расіі і Беларусі складае больш за 150 тыс. км. Акрамя таго, маецца яшчэ 100 тыс. км пад'язных шляхоў да прамысловых прадпрыемстваў. Патэнцыял рэйкавага рынку Саюзнай дзяржавы ацэньваецца ў 1 млн т у год.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве22

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Літвы пацвердзіла, што краіна абмяркоўвае з ЗША пытанне беларускіх калійных угнаенняў4

Памерла паэтка Раіса Баравікова2

Музыку з Гомеля асудзілі да трох гадоў калоніі за «Гаюна»4

На беларуска-літоўскай мяжы выявілі новы тунэль. З яго выйшлі 38 мігрантаў1

Аляксандру Мілінкевічу патрабуецца экстранная дапамога7

Альфа-Банк выпусціў марожанае. Смак незвычайны2

«Я з паліклінікі, скажыце свой рост і вагу». 18‑гадовы мінчук паверыў медсястры з тэлеграма і вынес з дому 12 тысяч даляраў5

Цэны на нерухомасць б’юць рэкорды. Нават у самым танным абласным цэнтры квадрат ужо за тысячу даляраў10

Ціханоўская і беларуская дэлегацыя ўсклалі кветкі на Майдане, да помнікаў Караткевічу, Жызнеўскаму, Шарамету10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве22

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць