Здарэнні55

У Гомелі дохнуць вароны

На днях гарадзкая вэтэрынарная станцыя прыступіла да дасьледаваньня птушыных трупаў. Вынікі будуць вядомыя не раней як праз тыдзень, аднак вэтэрынары мяркуюць, што прычына гібелі варон не птушыны грып, а пацучыная атрута.

У гомельскім парку па вуліцы Барыкіна зноў ляжаць дзясяткі здохлых варон.

Такая самая сытуацыя назіралася й леташняй вясной. Тады вэтэрынары зрабілі патрэбныя экспэртызы й высьветлілі: вароны гінуць не ад птушынага грыпу. Прычынай паморку сталася пацучыная атрута — фасфат цынку, які, дарэчы, ужо даўно зьняты з вытворчасьці. Дзе яго адшукалі птушкі — невядома.

Увесну трупы птушак зноў зьявіліся на сьцежках парку. Паводле слоў тутэйшых жыхароў, у сакавіку мёртвыя вароны ляжалі ў значна большай колькасьці — апошнім часам іх сталі прыбіраць дворнікі.

На днях гарадзкая вэтэрынарная станцыя прыступіла да дасьледаваньня птушыных трупаў. Вынікі будуць вядомыя не раней як праз тыдзень, аднак вэтэрынары мяркуюць, што прычына гібелі варон тая самая пацучыная атрута, месцазнаходжаньне якой дагэтуль ня выялўенае.

Сытуацыяй з атручваньнем у Гомелі птушак занепакоенае грамадзкае аб’яднаньне «Ахова птушак Бацькаўшчыны».

Паводле: naviny.by

Каментары5

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень10

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

Канада і Боснія згулялі першы матч на чэмпіянаце свету ўнічыю

У Мінску адкрыюць «музычную лаўку» памяці Уладзіміра Мулявіна

Бізнэсмен-рытуальшчык пагарэў на тым, што працаўладкоўваў толькі жанчын3

Што гэта за 196 палітвязняў, пра вызваленне якіх заявілі прапагандысты?2

У Перу паліцыя затрымлівала наркагандляра, пераадзеўшыся ў касцюмы талісманаў мундыялю-20262

Еўрасаюз адкрыў перамовы аб уступленні Украіны і Малдовы2

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе13

У Свіслацкім раёне знішчылі вялікае поле маку1

Аб'явілі збор сродкаў на лячэнне былога палітвязня Дзмітрыя Гопты5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень10

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць