Улада77

Ня выпішаш «раёнку» — трапіш у «чорны» сьпіс на старонках газэты

«Таму лепш загадзя падумаць пра свой аўтарытэт і пасьпяшацца на пошту», — піша валожынская дзяржаўная раённая газэта «Працоўная слава» (Менская вобл.), зьвяртаючыся да жыхароў раёну.

«Таму лепш загадзя падумаць пра свой аўтарытэт і паспяшацца на пошту», — піша валожынская дзяржаўная раённая газета «Працоўная слава» (Мінская вобл.), звяртаючыся да жыхароў раёна.

Гэткім чынам выданне мясцовага райвыканкама імкнецца заахвоціць да падпіскі сваіх патэнцыйных чытачоў. «Прозвішчы людзей, якія свядома ігнаруюць падпіску на «Працоўную славу«, нам рэгулярна прадстаўляюць паштальёны», — папярэджвае газета.

Каб не сказіць стылю і настрою нататкі, прыводзім яе тэкст цалкам:

«Амаль 800 жыхароў раёна купляюць «Працоўную славу« ў магазінах спажыўкааперацыі і камерцыйных крамах, больш за 6000 выпісваюць раёнку, ёсць адданыя нашы чытачы нават і ў Мінску.

Мы шчыра ўдзячныя кожнаму за такую вернасць мясцоваму выданню і небеспадстаўна спадзяёмся, што кола нашых сяброў будзе пашырацца. Аднак, на жаль, ёсць катэгорыя грамадзян, якія, па іх прызнанню, «чытаюць раёнку толькі на рабоце«. Дзіўна, як гэта ім удаецца паспець зрабіць за бясконцымі службовымі справамі?!

Асноўныя нашы чытачы — простыя людзі, зайздросную вернасць газеце захоўваюць і пенсіянеры, а вось сярод інтэлігенцыі, інжынерна‑тэхнічных работнікаў і іншых упраўленцаў не так і багата нашых пастаянных падпісчыкаў.

Некаторыя наўмысна эканомяць, афармляючы дастаўку газеты толькі на адзін месяц. Вядома, кожны мае права выбару, свой інтарэс да пэўнай мас‑медыйнай тэматыкі. Аднак хвалюе такі факт: многія з тых, хто свядома ігнаруе СВАЮ раённую газету, атрымліваюць неблагую заработную плату, дзякуючы датацыям з раённага бюджэту.

Але справа не толькі ў гэтым. Незразумела, як можна абыходзіцца ў паўсядзённай прафесіянальнай рабоце без грамадска‑карыснай інфармацыі аб жыцці раёна, якая ў шырокім аб’ёме прадстаўлена на старонках мясцовага выдання?! Прозвішчы людзей, якія свядома ігнаруюць падпіску на «Працоўную славу«, нам рэгулярна прадстаўляюць паштальёны. Не выключана, што па выніках чарговай падпісной кампаніі такія «чорныя« спісы з’явяцца на старонках раёнкі. Таму лепш загадзя падумаць пра свой аўтарытэт і паспяшацца на пошту, тым больш што часу засталося не так шмат».

У нататцы пра ход падпіскі, апублікаванай у нумары «Працоўнай славы» ад 21 сакавіка 2008 г., таксама прыводзяцца звесткі пра тое, як выпісваюць выданне ў розных паштовых аддзяленнях раёна. З гэтай табліцы вынікае, што ёсць план — 5 396 асобнікаў — які пакуль выкананы толькі на 59%.

Прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў

Каментары7

Цяпер чытаюць

«Мая праца згарэла». Беларускія бізнэсы страцілі тавар на складах Wildberries, але маюць больш шанцаў на кампенсацыю, чым расіяне9

«Мая праца згарэла». Беларускія бізнэсы страцілі тавар на складах Wildberries, але маюць больш шанцаў на кампенсацыю, чым расіяне

Усе навіны →
Усе навіны

«Жыве Беларусь! Пуцін капут! Мы беларусы і мы — тут!» Павел Севярынец на фестывалі Tutaka выканаў уласны рэп27

Трамп назваў сітуацыю з прыпыненнем дыскваліфікацыі Балагуна самым запамінальным момантам мундыялю1

Зяленскі пракаментаваў сённяшнія ўдары па складах Wildberries15

Украіна ўпершыню адказала на расійскія атакі на склады «Новай пошты» сіметрычнымі ўдарамі па хабах «Вайлдберыз». Падмаскоўны згарэў дашчэнту10

Былы ратавальнік МНС стаў фермерам і вырошчвае буякі4

Беларус выгрыз кватэру памерлай сваячкі ў Пецярбургу, хоць стаяў у шостай чарзе спадчыннікаў1

Выхавацеля вучылішча алімпійскага рэзерву з Мазыра асудзілі за замах на здраду дзяржаве3

«Тэлефануй бацьку, у мяне ўжо нерваў не хапае». Як абітурыенты штурмавалі ВНУ ў апошнія гадзіны прыёмнай кампаніі3

Каб выправіць прыкус, беларуска рашылася на распілоўванне сківіцы — і не пашкадавала. Але вынесці такую аперацыю зможа не кожны9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мая праца згарэла». Беларускія бізнэсы страцілі тавар на складах Wildberries, але маюць больш шанцаў на кампенсацыю, чым расіяне9

«Мая праца згарэла». Беларускія бізнэсы страцілі тавар на складах Wildberries, але маюць больш шанцаў на кампенсацыю, чым расіяне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць