Грамадства3636

Прадпрымальнікі адмянілі мітынг, які быў запланаваны на 15 лютага

Сёння стала вядома, што грамадскае аб’яднанне «Перспектыва» адклікала заяўку на правядзенне вулічнай акцыі 15 лютага. Пра гэта «НН» паведаміў старшыня «Перспектывы» Анатоль Шумчанка.

Анатоль Шумчанка, фота Сяргея Гудзіліна

«Нашай мэтай было, каб нас пачулі. Мы дабіліся перамоваў у Міністэрстве эканомікі, патрэба ў мітынгу адпадае», — сказаў Шумчанка. Рабочая група пры Міністэрстве эканомікі пачала працаваць 8 лютага.

Адметна, што сёння Аляксандр Лукашэнка моцна раскрытыкаваў ІПшнікаў. «І не глядзіце на забастоўкі нейкіх іпэшнікаў ці яшчэ кагосьці. Мы дакладна дамовіліся летась! Мы не пацаны, каб нас вадзіць за нос, тым больш мяне. Мы дамовіліся — у гэтым ключы трэба дзейнічаць», — сказаў Лукашэнка.

«Трэба разумець, што тыя, хто завозяць сюды рознага роду рыззё, і нават добрай якасці, калі б гэта было з Турцыі, Кітая, Расіі, і іншае — трэба разумець: усё, што мы завезлі да сябе адтуль, мы настолькі ж загубілі сваю эканоміку, лёгкую прамысловасць. Не будзе яна развівацца. Тым больш без дакументаў, без сертыфікатаў. Слухайце! Гэта ж мы ўзаконьваем бандытызм, злачынцаў! Адных ловім, саджаем, а іншым дазваляем», — лічыць Аляксандр Лукашэнка.

Анатоль Шумчанка глядзіць на гэтыя словы дастаткова спакойна. «Ну сказаў. Ну і што? Трэба звыкнуцца, што гаворыцца ў нас вельмі шмат усяго».

Індывідуальныя прадпрымальнікі патрабуюць ад уладаў адмены ўказа №222 аб абавязковай сертыфікацыі тавараў. Многія ІП пасля новага года не выйшлі на працу. 15 лютага на плошчы Бангалор у Мінск павінен быў прайсці мітынг камерсантаў.

Каментары36

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі11

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі

Усе навіны →
Усе навіны

Латушка пра магчымасць вайны ў Беларусі: Гэта ж вар'яцтва, не ўяўляю, як крамлёўская прапаганда будзе тлумачыць гэта13

«Да канца года, спадзяюся, зможам рэалізаваць адну-дзве рэчы». Бабарыка — пра свой новы праект і беларускую мову26

Лідар вядомай расійскай рок-групы прыехаў ва Украіну і пакаяўся за канцэрты ў акупаваным Крыме5

У гарах Кыргызстана зніклі двое беларусаў

Пасля працяглай хваробы памёр 31‑гадовы беларускі футбаліст1

Каранік пакаштаваў смажаных цвыркуноў і загадаў уключыць іх у меню сталовай Акадэміі навук16

Чаму на канферэнцыі «Новая Беларусь» не было Сяргея Ціханоўскага?9

Святлана Ціханоўская адказала, чаму не вызваляюць новых палітвязняў па амерыканскім трэку6

Пятрухін і яшчэ чалавек пяць прыйшлі пікетаваць канферэнцыю Ціханоўскай23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі11

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць