Расійскі прадпрымальнік Альфрэд Кох, які пражывае за межамі Расіі, абвешчаны ў міжнародны вышук. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на інфармаваную крыніцу.

Прадпрымальніка абвясцілі ў міжнародны вышук завочна. Раней Коху завочна прад'явілі абвінавачанне ў кантрабандзе культурных каштоўнасцяў і аб'явілі ў федэральны вышук.

У Альфрэда Коха ў 2014 годзе пры выездзе з Расеі ў Нямеччыну канфіскавалі карціну. Кох сцвярджае, што пасля экспертыза ФСБ прызнала карціну падробкай, але ацаніла яе ў 200 тысяч рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?