Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»

Пургурыдэс прапісаў палітычнае вэгетарыянства

Рэкамэндацыі ПАРЭ спыніць палітычны перасьлед у Беларусі нагадваюць прапанову траваеднае дыеты галоўнаму антыгерою казкі пра трох парсючкоў. Піша ў сваім блогу Аляксандар Класкоўскі.

Прынятая ўвечары 15 красавіка рэзалюцыя Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы заклікае Менск неадкладна ўвесьці мараторый на сьмяротнае пакараньне і скасаваць артыкул 193-1 Крымінальнага кодэксу. Той самы, паводле якога сядзелі, у прыватнасьці, сябры "Партнэрства" і Зьміцер Дашкевіч (дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі). Дарэчы, гэта адзін з так званых "антырэвалюцыйных артыкулаў", прэзэнтаваных некалі Палаце генэралам Сухарэнкам ("…але справа яго жыве").

Прагучалы ў Страсбуры чарговы даклад Пургурыдэса выбівае глебу з-пад сьцьверджаньняў беларускага кіраўніцтва, што ў нас, маўляў, няма палітзьняволеных, а толькі крымінальнікі. Але само прозьвішча няўрымсьлівага дэпутата-кіпрыёта для тутэйшага высокага начальства — бы чырвоная ануча. Яшчэ ў 2004 годзе Аляксандар Лукашэнка абураўся: маўляў, мы да яго па-людзку, пусьцілі ў краіну і ўсё такое, а ён потым у душу напляваў (маецца на ўвазе даклад пра "гучныя зьнікненьні"). Зараз Пургурыдэс мусіць вывучаць беларускае пытаньне завочна. Зрэшты, і новы спэцдакладчык ПАРЭ па Беларусі Андрэа Рыгоні, які спрабуе амплюа "добрага сьледчага" і перад якім яшчэ не апускаюць шлягбаўм на нашай мяжы, пагоды ў гэтым пытаньні не зрабіў і наўрад ці зробіць.

Увогуле рэкамэндацыі ПАРЭ (зрэшты, як і іншых эўрапейскіх інстытуцыяў), датычныя зьмякчэньня нашага палітычнага клімату, нагадваюць прапісваньне вэгетарыянскай дыеты галоўнаму антыгерою казкі пра трох парсючкоў. Прырода рэжыму такая, што ён паводле вызначэньня будзе паляваць на любую ўнутрыпалітычную альтэрнатыву. Гаворка хіба што пра ступень брутальнасьці.

І тут варта прыкінуць, ці надта зацікаўленыя беларускія кіроўныя вярхі шчыраваць дзеля Рады Эўропы. Гэта ж не Эўразьвяз, стасункі зь якім важныя ўжо таму, што мы моцна зьнітаваныя эканамічнымі інтарэсамі, а нейкая аморфная інстытуцыя, занятая пераважна "эфэмэрнымі" пытаньнямі правоў чалавека. Так што пытаньне для Менску хіба што іміджавае, але калі гаворка ідзе пра мэтады ўтрыманьня ўлады, то "імідж — нішто…".

Звыш таго, калі наша краіна трапіць у Раду Эўропы, то грамадзяне атрымаюць магчымасьць скардзіцца на дзяржаўнае свавольства ў страсбурскі суд, так што тутэйшае начальства замучыцца пыл глытаць :) Яму гэта трэба?

Есьць і такі пікантны нюанс: калі статус беларускага парлямэнту ў ПАРЭ адновяць, то айчынныя дэпутаты пачнуць рэгулярна гойсаць па тых Страсбурах, а прэзыдэнт жа застанецца неўязным! Дзе справядлівасьць, га?

Зрэшты, мараторый на сьмяротнае пакараньне можа быць акурат найменшай саступкай з гледзішча афіцыйнага Менску. Ці выпадкова пасланьне Рыгоні на гэтую тэму зьявілася днямі ў "Народнай газеце"?

Пры гэтым мараторый прапаганда можа падаць як вялікую ахвяру, гіганцкі крок насустрач Эўропе. Нагадаю: болей за 80% насельніцтва на рэфэрэндуме 1996 году выказаліся супраць скасаваньня "вышкі". Думаю, што акурат у гэтым пытаньні афіцыйныя лічбы адэкватныя. І на сёньня расклад меркаваньняў наўрад ці карэнным чынам зьмяніўся. Дык вось, у выпадку ўвядзеньня мараторыю Менск выцісьне максымум піяру. Маўляў, дзеля вас, гуманістаў чортавых, мы пайшлі нават супраць плыні грамадзкае думкі! Так што прымайце хутчэй у сваё буржуінства :)

Каментары

Цяпер чытаюць

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі11

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі

Усе навіны →
Усе навіны

У Венгрыі патлумачылі затрыманне супрацоўнікаў украінскага Ашчадбанка адмываннем грошай11

Жыхарку расійскага Тальяці прысудзілі да 14 гадоў. Размовы з ёй пра Украіну знаёмы на спатканнях запісаў на дыктафон і аднёс у ФСБ7

Апублікавалі дакументы па справе Эпштэйна з абвінавачваннямі супраць Трампа6

Па камерах відэаназірання беларусаў за стырном штрафуюць за рамяні і тэлефон3

Рэгбістку Марыю Шакура, якая была капітанам зборнай Беларусі, асудзілі па палітычнай крыміналцы6

У суседніх краінах падаражэў бензін. Ці будзе падаражанне ў Беларусі?1

Уладзімір Макей заўсёды браў на працу ссабойкі і казаў, што ў доме павінна пахнуць свежапрыгатаванай ежай9

Латыш пражыў 15 гадоў у Англіі і раптам пераехаў у глухую беларускую вёску. Цяпер трымае гусей і бажыцца, што шчаслівы21

Затрыманыя ў Будапешце інкасатарскія машыны ўкраінскага Ашчадбанка знаходзяцца на тэрыторыі Антытэрарыстычнага цэнтра Венгрыі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі11

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць