Па заключэнні экспертаў, дзяўчынка пражыла не больш за суткі. Цялесных пашкоджанняў на ёй не выяўлена.
Не выключана, што біялагічная маці пакінула паміраць дзіця на сметніку. Цяпер праваахоўнікі шукаюць яе па ўсім раёне. Звузіць кола пошуку да адной вёскі немагчыма. У дзень здарэння смецце сюды звозілі з 7 навакольных вёсак.
— Арыентаваны ўсе ўстановы аховы здароўя, дзе б магла стаяць на ўліку дадзеная жанчына, а таксама адпрацавана вялікая частка жылога сектара, апытаныя грамадзяне, якія маглі б бачыць, калі гэтага нованароджанага дзіцяці маглі змяшчаць у кантэйнер для смецця, - паведаміў начальнік Віцебскага РАУС Андрэй Іваноў.
Раённым Следчым камітэтам распачата справа па арт. 140 (Забойства маці нованароджанага дзіцяці).
Каментары