Эканоміка

Прадпрыемствы атрымаюць доступ да валютных таргоў на біржы

21 сакавіка 2016 года суб'екты гаспадарання Беларусі атрымаюць магчымасць купляць і прадаваць валюту на біржавым рынку. Гэта прадугледжана пастановай праўлення Нацыянальнага банка № 106.

«Рашэнне прынятае з мэтай далейшага ўдасканалення механізмаў функцыянавання ўнутранага валютнага рынку», — растлумачыў Нацбанк у прэс-рэлізе неабходнасць прыняцця дакумента.

Згодна з пастановай, суб'екты гаспадарання змогуць ажыццяўляць ад свайго імя на біржавым рынку куплю, продаж замежнай валюты пры пасярэдніцтве банкаў.

Як патлумачылі БелаПАН ўдзельнікі фінансавага рынку, да цяперашняга часу прадпрыемствы маглі купляць (прадаваць) валюту толькі на пазабіржавым рынку (у банкаў). «Зараз банкі будуць выстаўляць заяўкі кліентаў на біржы падчас таргоў. Дзякуючы прынятай пастанове суб'екты гаспадарання атрымаюць юрыдычную магчымасць удзельнічаць у біржавых таргах пры пасярэдніцтве банкаў», — адзначыў суразмоўца БелаПАН.

Паводле адной з версій, якую выказваюць ўдзельнікі рынку, прадпрыемствам дадзены доступ да біржавых таргоў для мінімізацыі выдаткаў, звязаных з валютна-абменнымі аперацыямі на пазабіржавым рынку.

Нагадаем, Нацбанк 1 чэрвеня 2015 год змяніў рэжыму таргоў — замест фіксінгу валютна-абменныя аперацыі сталі праводзіцца ў рэжыме бесперапыннага двайнога аўкцыёну. У параўнанні з рэжымам фіксінгу, пры якім усе здзелкі па адной замежнай валюце ажыццяўляліся паводле аднаго і таго ж курсу, падчас таргоў у рэжыме бесперапыннага двайнога аўкцыёну курсы заключаных здзелак могуць адрознівацца.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Няпраўда, што я проста гару жаданнем пабываць у ЗША і проста паціснуць руку Трампу. Скажу шчыра, прыемна было б1

Лукашэнка: Няпраўда, што я проста гару жаданнем пабываць у ЗША і проста паціснуць руку Трампу. Скажу шчыра, прыемна было б

Усе навіны →
Усе навіны

Экс-гулец зборнай Беларусі пра першую жанчыну-трэнера ў Германіі: Як яна будзе заходзіць у мужчынскую распранальню? Пастаянна грукацца?6

Іран зноў закрыў Армузскі праліў2

Замаразкі да мінус чатырох уначы і люты холад удзень, як для другой паловы красавіка. Сумны прагноз надвор'я на вялікія выходныя1

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне12

«Раскол па лініі ўсход-захад». Ці пераможа на выбарах у Балгарыі «новы Орбан»?1

Сёння ўкраінскія дальнабойныя беспілотнікі прабілі расійскую абарону адразу на некалькіх кірунках1

Палявод калгаса «Чырвоны баец» з магілёўскага Кіраўска перасеў з сеялкі на танк, а потым — на баявы мапед. І паехаў штурмаваць Запарожжа25

Увялі штрафы для тых, хто выкідвае хатніх жывёл3

Дыверсія ў акупаваным Луганску: падпольшчыкі парушылі ваенную лагістыку

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Няпраўда, што я проста гару жаданнем пабываць у ЗША і проста паціснуць руку Трампу. Скажу шчыра, прыемна было б1

Лукашэнка: Няпраўда, што я проста гару жаданнем пабываць у ЗША і проста паціснуць руку Трампу. Скажу шчыра, прыемна было б

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць