Эканоміка11

Нацбанк: Сёлета Беларусь разлічвае атрымаць 1,1 млрд даляраў еўразійскага крэдыту

Беларусь разлічвае на атрыманне сёлета прыблізна 1,1 млрд. долараў крэдыту з Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця (ЕФСР), паведаміў 16 сакавіка на канферэнцыі ў Мінску першы намеснік старшыні праўлення Нацбанка Тарас Надольны.Пры гэтым ён адзначыў, што атрымаць еўразійскі крэдыт у Беларусі больш шанцаў, чым крэдыт Міжнароднага валютнага фонду.

Паводле звестак БелаПАН, у 2016 годзе валютныя абавязацельствы Мінфіна Беларусі (у межах плацяжоў па знешнім дзярждоўгу) па міждзяржкрэдытах Расіі і папярэднім крэдыце ЕФСР складаюць амаль 1 млрд. 150 млн. долараў. Такім чынам, сума першага траншу еўразійскага крэдыту практычна роўная памеру абавязацельстваў Беларусі перад Расіяй і ЕФСР на наяўны год.

Умовы атрымання крэдыту ЕФСР Беларусь узгадняе з Расіяй ужо прыблізна год. З заяўкай на атрыманне стабілізацыйнага крэдыту ў 3 млрд. долараў Беларусь звярнулася ў ЕФСР ў сакавіку 2015 года. Пазней падчас перамоў сума крэдыту была зніжаная да 2 млрд. долараў.

У лютым 2016 года пасля пасяджэння Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў заявіў, што рашэнне аб даванні еўразійскага крэдыту Беларусі «прынятае канчаткова і беспаваротна», і найбліжэйшым часам крэдытная праграма будзе падпісаная.

Паводле інфармацыі БелаПАН, адной з умоў выдзялення Беларусі еўразійскага крэдыту з'яўляецца абмежаванне ў 2016—2017 гадах расходаў рэспубліканскага бюджэту на аплату працы. Мяркуецца, што ў 2016 годзе расходы беларускага бюджэту на аплату працы вырастуць не больш як на запланаваны ўзровень інфляцыі (12%). Аналагічная ўмова тычыцца 2017 года, калі інфляцыя плануецца на ўзроўні 9%, — адпаведна на гэтую велічыню можа вырасці фонд зарплаты рэспубліканскага бюджэту.

Акрамя таго, паводле звестак БелаПАН, умовай выдзялення еўразійскага крэдыту з'яўляюцца абавязацельствы Беларусі ў сферы ўстанаўлення тарыфаў на платныя паслугі. Гаворка ідзе, у прыватнасці, аб тым, што ўзровень кампенсацыі насельніцтвам кошту жыллёва-камунальных паслуг вырасце ў 2016 годзе да 50% (супраць 30% у 2015-м). У канцы 2017 года, як чакаецца, насельніцтва будзе пакрываць 70% кошту жыллёва-камунальных паслуг.

Аналагічныя змены запланаваныя ў дачыненні да транспартных паслуг. Мяркуецца, што да канца 2016 года насельніцтва будзе пакрываць 65% кошту такіх паслуг (супраць 60% у 2015-м) і на 70% кампенсаваць кошт праезду ў грамадскім транспарце ў канцы 2017 года.

Яшчэ адной умовай выдзялення еўразійскага крэдыту з'яўляецца лібералізацыя цэн на тавары і паслугі (электрасувязі і паштовай сувязі), якія рэгулююцца дзяржавай.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?4

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Усе навіны →
Усе навіны

Гасцей кавярні просяць выходзіць, калі яны бяруць каву з сабой. А так можна?1

Туалет тыпу дзірка ў падлозе і шалёны холад у зале: беларусы абмяркоўваюць, чаму з дрэс-кодам у тэатры будзе складана10

Наўседа: Калі ў бліжэйшыя некалькі тыдняў не будзе шароў, не будзе нелегальных мігрантаў, магчыма, пачнем дыялог з Беларуссю20

У Расіі аштрафавалі расіяніна за пагрозы беларускаму сілавіку праз СМС1

Ціханоўская: 2 красавіка рэжым адзначае самае цынічнае свята11

Беларуска Аляксандра Борціч, якая здымаецца ў Расіі, змяніла акцёрскую прафесію5

Беларускамоўнага інжынера родам з Хойнікаў асудзілі — хутчэй за ўсё, па справе Гаюна3

Як беларусам адкрыць «шэнген»: ці можна паспець да лета-20265

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?4

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць