Здарэнне адбылося 2 красавіка ў вёсцы Гінеўцы Ашмянскага раёна.
Як распавёў сам 58-гадовы пацярпелы, 2 красавіка ён вырашыў на прысядзібным участку спаліць смецце.
Каб лепей гарэла, абліў яго палівам і, калі паднёс запалку, куча смецця ўспыхнула полымем.
Паколькі мужчына быў у шортах, яму абсмаліла ногі.
Пацярпелы звярнуўся па медыцынскую дапамогу толькі 4 красавіка. З апёкамі 3-й ступені, гэта 8% цела, яго шпіталізавалі.
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары