Улада33

Беларусь і Расія створаць аб'яднаную сістэму супрацьпаветранай абароны

Расія і Беларусь завяршылі фарміраванне аб'яднанай сістэмы СПА ва Усходне-Еўрапейскім рэгіёне калектыўнай бяспекі, паведаміў начальнік Галоўнага штаба - першы намеснік галоўнакамандуючага Паветрана-касмічных сіл (ВКС) Расіі генерал-лейтэнант Павел Курачеэнка.

«Практычная рэалізацыя пагаднення завершана, у далейшым асноўныя намаганні будуць сканцэнтраваны на нясенні сумеснага баявога дзяжурства па СПА і правядзенні практычных сумесных мерапрыемстваў аператыўнай і баявой падрыхтоўкі», - паведаміў ён журналістам у сераду.

Курачеэнка нагадаў, што пагадненне паміж РФ і Беларуссю аб сумеснай ахове знешняй мяжы Саюзнай дзяржавы ў паветранай прасторы і стварэнні Адзінай рэгіянальнай сістэмы было падпісана і ратыфікавана ў 2009 годзе.

На пасаду камандуючага Адзінай рэгіянальнай сістэмай СПА прызначаны камандуючы ВПС і войскамі СПА Узброеных сіл Беларусі генерал-маёр Алег Двігалёў.

Міністры абароны абедзвюх краін зацвердзілі пералік органаў ваеннага кіравання, камандных пунктаў, аб'яднанняў, злучэнняў і вайсковых часцей, што выдзяляюцца ў склад Адзінай рэгіянальнай сістэмы СПА, а таксама інструкцыю па арганізацыі і нясення баявога дзяжурства па СПА ў Адзінай рэгіянальнай сістэме.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club4

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club

Усе навіны →
Усе навіны

З бензінам бяда, а елі на бардзюры: былая фрыстайлістка Асоль Слівец з чатырма дзецьмі вяртаецца з адпачынку ў Расіі9

Збой на БЧ: цягнікі з Полацка і Брэста затрымліваюцца на некалькі гадзін2

ФСБ абвінаваціла рэпера Kyivstoner у падрыхтоўцы атакі беспілотнікаў на прадпрыемства ў Падмаскоўі9

У ДТЗ пад Магілёвам сутыкнуліся 19‑гадовы матацыкліст і 72‑гадовы кіроўца аўто1

Шматдзетную маці з-пад Мінска, якая ладзіла дзіцячыя святы, асудзілі за палітыку8

8000 рублёў за год навучання. Самыя дарагія спецыяльнасці ў ВНУ Мінска3

Арына Сабаленка з жаніхом і сабакам прыляцелі ў Мінск чартарным рэйсам. Іх сустрэлі народнымі танцамі і караваем21

У Мінску жанчына-бяспраўніца пратараніла дзве машыны, адна з якіх урэзалася ў трамвай

Paramount Pictures набыла правы на экранізацыю арыгіналу «Кашмару на вуліцы Вязаў» і плануе выпусціць новы поўнаметражны фільм

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club4

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць