Свет44

Былога прэзідэнта Ірана арыштавалі за супрацу з «Масадам» — The New York Times

Паводле паведамлення выдання The New York Times са спасылкай на высокапастаўленых іранскіх і амерыканскіх чыноўнікаў, былы прэзідэнт Ірана Махмуд Ахмадзінежад быў арыштаваны Корпусам вартавых ісламскай рэвалюцыі па падазрэнні ў сувязях з ізраільскай выведкай «Масад».

Махмуд Ахмадзінежад. 2 чэрвеня 2024 года. Фота: AP Photo / Vahid Salemi

Выданне сцвярджае, што апошнія гады ізраільскі бок нібыта падтрымліваў кантакты з Ахмадзінежадам і фінансаваў яго паездкі і пражыванне. Паводле крыніц газеты, у Ізраілі разглядалі яго як аднаго з магчымых палітыкаў, які мог бы адыграць ролю ў выпадку змены ўлады ў Іране.

Таксама паведамляецца, што прадстаўнікі «Масада» некалькі разоў сустракаліся з Ахмадзінежадам за межамі Ірана, у тым ліку ў Венгрыі і Гватэмале. Паводле версіі выдання, адна з такіх сустрэч адбылася ў Будапешце ў 2024 годзе падчас міжнароднай кліматычнай канферэнцыі, а кантакты працягваліся і ў 2025 годзе.

The New York Times адзначае, што адносіны Ахмадзінежада з кіраўніцтвам Ірана на працягу апошніх гадоў былі напружанымі. Хоць яго ўплыў быў абмежаваны, ён працягваў удзельнічаць у працы аднаго з дарадчых органаў пры вярхоўным кіраўніцтве краіны.

Паводле матэрыялу газеты, падчас авіяўдараў па Іране ў лютым 2026 года ізраільская авіяцыя нанесла ўдар па рэзідэнцыі Ахмадзінежада. Пасля гэтага яго вывезлі з месца здарэння на аўтамабілі. Выданне таксама сцвярджае, што пазней ён расчараваўся ў дзеяннях ізраільскага боку.

Акрамя таго, паведамляецца, што на пахаванні вярхоўнага лідара Ірана Алі Хаменеі Ахмадзінежад нечакана з'явіўся сярод удзельнікаў жалобнай працэсіі:

«У мінулы панядзелак ён ненадоўга і нечакана з’явіўся ў складзе пахавальнай працэсіі аяталы Хаменеі. На відэазапісах працэсіі было бачна Ахмадзінежада, апранутага ў тоўстую куртку пры спёцы ў +32 градусы, з медыцынскай маскай, спушчанай на падбародак. Два іншыя былыя прэзідэнты Ірана, якія цяпер жывуць — Хасан Рухані і Махамад Хатамі, — не былі запрошаныя і не з’явіліся ні на адной з пахавальных цырымоній. Пры гэтым Ахмадзінежад стаяў, схіліўшы галаву і не прамаўляючы ніводнага слова, у ачапленні людзей, якія, відавочна, былі ахоўнікамі», — падсумавала выданне.

Каментары4

  • Ё
    14.07.2026
    Калі закласці, што крыніцы The New York Times гэта іранскія спецслужбы, то атрымаем версію, што Стражы рэвалюцыі пазбаўляюцца канкурэнтаў і верагодных правадыроў новай рэвалюцыі. Нагадвю, што ў Іране абвінавачванне ў супрацы з масадам, гэта як абвінавачванне ў экстрэмізме ў Беларусі.
  • горш
    14.07.2026
    Ё, нават горш
  • парс
    14.07.2026
    Ё, але ж вы не будўеце адмаўляць той факт, што ў Іране з самага верху да нізу ўсё карумпаванае. Таму габрэі і вынеслі палову абаронкі за пару дзён, таму што куплялі там чыноўнікаў і вайскоўцаў пачкамі і ведалі хто , што, і дзе, і ў які час....

Цяпер чытаюць

«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску17

«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску

Усе навіны →
Усе навіны

«Выехаць нельга застацца». Жыхары Кіева выбіраюць паміж добраахвотнай эвакуацыяй і яшчэ адной зімоўкай у горадзе пад абстрэламі

У мінскай краме заўважылі новы экзатычны плод3

Зяленскі: Па НПЗ ва Ухце на поўначы Расіі быў нанесены ўдар далёкабойнымі дронамі Ан-196 RS8

Ціхая «элітка». У непрыкметным доме ў Мінску прадаюць велізарную кватэру з дахам у прыватнай уласнасці2

«Працягу не будзе» Французскі пісьменнік пра свой раман аб Пратасевічу і Ціханоўскай, што трапіў у спіс «экстрэмісцкіх»1

«Вайб Пецярбурга». Расійскі рэжысёр паставіў у Купалаўскім «Сэрца на далоні» па Шамякіну — водгукі палярныя10

Новае даследаванне паказвае, як палітычныя навіны ўплываюць на працаздольнасць7

Стала вядома імя яшчэ аднаго беларуса, які мог быць замяшаны ў дыверсіі ў Лейпцыгу. Прычым ён змяніў прозвішча13

Нобелеўская прэмія міру прысуджана юрыстцы з ПАР, былой адвакатцы палітвязня Нэльсана Мандэлы12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску17

«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць