Грамадства33

Пачаўся збор подпісаў мінчан у межах кампаніі «За чыстую ваду»

У 2016 годзе споўнілася 40 гадоў, як жыхары Фрунзенскага, Маскоўскага і часткі Кастрычніцкага раёнаў Мінска п'юць хлараваную ваду з Вілейска-Мінскай воднай сістэмы. А у 2018 годзе споўніцца 10 гадоў, як чыноўнікі пачалі «прапрацоўваць пытанне» пераходу Мінска на 100% водазабеспячэнне з падземных крыніц да 2020 года.

Спробы дамагчыся ад чыноўнікаў Мінгарвыканкама і супрацоўнікаў Мінскводаканала справаздачы аб праведзенай працы і канкрэтных планах ні да чаго не прывялі. У сувязі з гэтым грамадская ініцыятыва «Наша Кунцаўшчына» пачала публічную кампанію «За чыстую ваду!» Мэта кампаніі — аб'яднаць мінчан вакол праблемы хларавання вады і абавязаць чыноўнікаў даць справаздачу аб тым, што ўжо зроблена, заахвоціць Мінгарвыканкам і ўрад Беларусі выканаць свае абяцанні і цалкам перавесці Мінск на спажыванне вады з падземных крыніц.

У межах кампаніі падрыхтаваны тэкст калектыўнага звароту ў Савет міністраў Рэспублікі Беларусь, Палату прадстаўнікоў, Мінгарвыканкам, Мінскі гарадскі савет дэпутатаў і ў УП «Мінскводаканал».

Даведацца падрабязнасці, а таксама падпісаць зварот можна тут.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну10

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Па загадзе камбрыга УСУ выкралі і забілі двух цывільных, якія пакрыўдзілі яго жонку42

Беларускія хірургі ўпершыню змаглі замяніць пацыенту ўсю аорту

Ціханоўская выступіць на амерыканскім форуме па бяспецы ў Аспене14

Беларусь увайшла ў топ-25 краін з самым танным курыным філе3

Караль Наўроцкі заклікаў польскі Сейм забараніць сцяг УПА37

Чэшка Лінда Носкава выйграла Уімблданскі турнір

Беларусам патлумачылі, чаму накіп у чайніку — гэта добра6

Наста Рагатко расказала пра «тупыя ўстаноўкі», ад якіх ёй прыйшлося адмовіцца пры продажы сваёй кнігі13

Манэ і не снілася. У дэндрасадзе каля Нарачы можна пабачыць сажалку з гарлачыкамі і больш за 500 раслін2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну10

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць