Меркаванні5252

Святлана Калінкіна: Угледзьцеся, з якімі тварамі слухаюць Лукашэнку

«Вы ўжо, напэўна, заўважылі, што нават нашы браты — як вы любіце казаць, браткі — нас ужо выкідваюць з Расіі».

«Нам трэба сабрацца ў кучу, па-беларуску — вытрымаць».

«Для мяне МАЗ — гэта ўжо планка, ніжэй за якую апускацца нельга. Першае вам маё заданне — ніжэй нельга!»

«МАЗу быць! Быць заўсёды! І пры мне, і пасля мяне!»

«Я гэты завод захаваю, нават калі мне давядзецца зняць з вас апошнюю скуру…»

Аляксандр Лукашэнка казаў і афарызмамі, і лозунгамі, казаў і рашуча, і як бы па сакрэце. Але людзі… Твары…

Гэта ўжо не тыя, поўныя экстазу, сустрэчы прэзідэнта, якія былі дзесяць гадоў таму. Калі Лукашэнка вяшчаў, а натоўп ківаў у падтрымку. Калі ён смяшыў — і ўсе дружна смяяліся. Калі ён абяцаў — і яму шчыра верылі.

Паглядзіце на гэтыя твары. Суровае, зацятае маўчанне. Пры гэтым што ні чалавек — то эмоцыя.

Першы злева (ледзь бачны за спінай прамоўцы) — погляд спадылба і ўбок. Нагледзеўся ўжо, мабыць, на прамоўцу. Наслухаўся.

Другі — рабацяга, скептычна кусае вус. Рукі ў кішэні. Вельмі можа быць, што і дуля ў кішэні. Бровы зведзены, погляд не добры. Зусім не добры, як перад бойкай.

Далей: погляд у падлогу, рукі — у замок, юнае стварэнне, якога фатограф цікавіць відавочна больш, чым выступоўца… А вось і проста відавочная грымаса пагарды.

Нават ружавашчокі пенсіянер усміхаецца неяк крыва. Інтэлігент у акулярах, стоячы за спінамі таварышаў, наогул прыняў бычыную стойку. Ці вось паненкі, якія яшчэ нядаўна млелі і ад хрыпатцы ў голасе, і ад саміх прамоваў… Адна на выступоўцу цяпер і глядзець не жадае, са злосцю і раздражнёна адвяла позірк убок. А другая ўсё яшчэ глядзіць. Але ўжо асуджана-жаласліва — як на мужа-п'яніцу, які чарговы раз нешта лапоча, каб апраўдацца…

Вось ён — электарат Лукашэнкі. На фота, прадстаўленым яго прэс-службай.

Не трэба сацыялагічных апытанняў, не трэба глыбокай аналітыкі. Усё — на тварах. Суровае зацятае маўчанне. Такое адчуванне, што яшчэ ледзь-ледзь — і гэтаму дзядзечку з мікрафонам прыйдзецца проста ўцякаць.

Каментары52

Цяпер чытаюць

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было22

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было

Усе навіны →
Усе навіны

Парадокс, але прызнанне ЕГУ экстрэмісцкім развяжа яму рукі24

Арандатар: «Гаспадыня не аддае заставу 1120 — нібыта я «знішчыў» кватэру. Але гэта натуральны знос!»

ЗША ўпершыню за 10 гадоў правялі сакрэтныя перамовы з Кубай у Гаване

Два гандлёвыя судны былі абстраляныя пры спробе прайсці праз Армузскі праліў2

Лукашэнка: Якія б са мной перамовы ні вёў Захад, я цудоўна разумею, што не іх сукін сын26

Лаўроў: Аднаўленне перамоваў з Украінай «не з’яўляецца прыярытэтам нумар адзін»1

У Беларусь прывезлі мініяцюрныя электракары, якія каштуюць менш за 8500 даляраў5

Беларус у Варшаве некалькі дзён пільнаваў злодзея, які скраў яго навушнікі. І ўрэшце вярнуў сваё — у касцёле4

Сям’і Маргарыты Ляўчук адмовілі ў крэдыце на жыллё ў Кіеве з-за таго, што яна беларуска36

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было22

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць