Улада33

У Капылі адчынілі сямейны дзіцячы дом, пабудаваны на грошы лідэра U‑2

А на мінулым тыдні жонка Бона наведала Беларусь і рэгіёны, пацярпелыя ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Гэта ўжо 34‑ты сямейны дзіцячы дом, пабудаваны Беларускім дзіцячым фондам у рамках праекту «Цёплы дом».

Па ўмовах гэтай праграмы сям’і выдзяляецца катэдж з мэбляй і бытавой тэхнікай. Мясцовы выканкам забясьпечвае прыёмных бацькоў і грашыма на дзяцей, аплочвае ўсе камунальныя паслугі, паведамляюць naviny.by са спасылкай на газэту Рэспубліка.

Галоўны партнёр БДФ спонсар праграмы «Цёплы дом» апошнія тры гады — міжнародная арганізацыя зь Ірляндыі ‑‑ «Chernobyl children’s project» («Праект дапамогі дзецям Чарнобыля»).

Менавіта яна выдзеліла грошы на будаўніцтва сямейнага дзіцячага дому ў Капылі. Выканаўчы дырэктар гэтай арганізацыі Эдзі Роўч — першая з замежных грамадзян, узнагароджаная ордэнам Францішка Скарыны. Апроч таго, яна суаўтар дакумэнтальнага фільму «Чарнобыльскае сэрца», які ў 2004 г. атрымаў «Оскар».

У Ірляндыі грошы на дабрачынную арганізацыю ахвяруюць і простыя ірляндцы і багатыя спонсары.

Адзін зь іх — лідэр рок‑гурту «U2» Бона (Пол Дэвід Х'юсан), вядомы сваёй дабрачыннай дзейнасьцю. На мінулым тыдні ягоная жонка наведала Беларусь і пабывала ў Чарнобыльскай зоне.

На мінулым тыдні ў Ірляндыі прайшла дабрачынная акцыя «Чарнобыльскі тыдзень». Прадстаўнікі арганізацыі езьдзілі па краіне, распавядалі пра катастрофу на АЭС, зьбіралі ахвяраваньні.

«Chernobyl children’s project» працуе ў Беларусі ў 1991 г. Гэта арганізацыя ўжо аказала дапамогу нашай краіне ў памеры 73 мільёны эўра.

Глядзі таксама:
Песьня гурту Cranberries пра Чарнобыль

Каментары3

Цяпер чытаюць

Парыж: Макрон строга папярядзіў Лукашэнку5

Парыж: Макрон строга папярядзіў Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: Расія рыхтуецца ўдарыць па Украіне «Арэшнікам»8

У Германіі чалавека зноў надурылі старымі беларускімі грашыма1

Трамп заўтра вырашыць, ці працягнецца далей вайна з Іранам1

Хто загінуў у інтэрнаце ў Луганскай вобласці, куды прыляцела ўкраінская ракета? Ужо названыя імёны 18 ахвяр22

«Дзе яшчэ ў Еўропе мы можам знайсці 110 брыгад?» Швецыя падтрымлівае ўступленне Украіны ў НАТА6

Трамп апублікаваў карту Ірана ў колерах сцяга ЗША2

Ці трэба дапамагаць у эміграцыі палітвязням, якія былі ў зняволенні стукачамі? Дыскутавалі Буневіч і Луцкіна12

Прэзідэнт Чэхіі заклікаў НАТА «сабрацца з сіламі і паказаць зубы»1

У Мінску выставілі на продаж папулярны рэтра-бар у стылі 1990‑х2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Парыж: Макрон строга папярядзіў Лукашэнку5

Парыж: Макрон строга папярядзіў Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць