Культура33

Топ-10 самых купляных кніг у кнігарні «Логвінаў» за красавік

1. Павал Касцюкевіч. «План Бабарозы». Раман.

Сямейная сага пра чатыры пакаленні «панаехала», якія жыццё навылёт заўзята аспрэчваюць мэтазгоднасць свайго перабывання ў Мінску.

2. Томас М. Бон. Мінскі феномен. З нямецкае пераклала Марыя Рытановіч.

Нямецкі гісторык дае сваё бачанне феномена беларускай сталіцы як «сацыялістычнага горада», створанага збольшага пасля Другой сусветнай.

3. Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка. 20 крокаў да беларускай мовы.

«Мова нанова» на паперы.

4. Этгар Керэт. Сем добрых гадоў. З іўрыту пераклаў Сяргей Шупа.

Той рэдкі прыклад, калі беларуская прэм’ера кнігі дакументальнай прозы ізраільца Этгара Керэта супала з сусветнай. Галоўны герой кнігі – бацька пісьменніка, ураджэнец Баранавіч.

5. Андрэй Адамовіч. Таўсціла і лешч. Навела.

Маладая беларуская проза ідзе вайной на загрубелую беларускую рэчаіснасць.

6. Катаржына Тучкава. Жыткаўскія багіні. З чэшскае пераклала Святлана Рогач.

Раман пра шаптух і прарочыц, з якімі змагаецца служба бяспекі камуністычнай Чэхаславаччыны.

7. Андрэй Хадановіч. Нататкі таткі. Ілюстрацыі Наталіі Кійко.

Леташні бэстсэлер пра прыставучую дачку і летуценнага татку працягвае сваю пераможную хаду.

8. Вольга Гапеева. Сумны суп. Ілюстрацыі Марты Герашчанкі.

Празаiчная пра непразаічнае, для дзетак.

9. Міхась Стральцоў. Смаленне вепрука.

Выбраныя творы ці не самага шчымлівага празаіка беларускай літаратуры ХХ стагоддзя.

10. Юры Станкевіч. Паўночны вецер для спелых пладоў.

Усё тыя ж «праклятыя» пытанні нацыянальнага самавызначэння ў рамане, аповесцях і апавяданнях.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Усе навіны →
Усе навіны

Муж забіў жонку, а потым выкінуўся з акна4

Самалёт Зяленскага не быў цэллю дрона, паветранае судна знаходзілася на зямлі ў Кішынёве

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць33

За што асудзілі экс-адваката Бабарыкі Дзмітрыя Лаеўскага2

Доктарка паехала ў адпачынак на тры тыдні. Праз некалькі дзён ад яе запатрабавалі вярнуцца праз скаргу пацыента2

Выйшла на свабоду палітзняволеная Ірына Такарчук, маці блогеркі Вольгі Такарчук

Французскі шпіёнскі трылер пра беларускую дыктатуру прызнаны «экстрэмісцкімі матэрыяламі»2

Новае даследаванне амерыканскіх геафізікаў пераварочвае нашы ўяўленні пра тое, як менавіта загінулі дыназаўры9

Ад «Трох чарапах» перад АМАПам да ўрокаў гітары. Піт Паўлаў вучыць беларусаў граць1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць