Свет55

У Сухумі пратэстоўцы зносяць агароджу вакол парламента ВІДЭА

Прэзідэнт самаабвешчанай рэспублікі назваў пратэсты спробай дзяржперавароту.

У Сухумі пратэстоўцы зносяць агароджу вакол парламента. Мітынгоўцы назвалі яе «агароджай ганьбы».

«Гэта злачыннае рашэнне — адгароджвацца ад свайго народа агароджамі і хавацца. Нам няма ад каго хавацца, мы нікога не баімся», — каментуюць знос актывісты.

Прэзідэнт самаабвешчанай рэспублікі Аслан Бжанія заявіў, што перамовы з апазіцыяй зайшлі ў тупік. Пратэсты ён назваў спробай дзяржперавароту, піша РІА «Навіны».

«Зараз той час, калі мы павінны клапаціцца пра сваю краіну, пра нашу радзіму. Яна ў небяспецы. І ў такое складанае становішча наша радзіма трапіла ў выніку дзеянняў людзей, якія зрабілі спробу дзяржаўнага перавароту», — сказаў ён.

На яго думку, яшчэ не позна змяніць сітуацыю. Ён прапанаваў пазачарговыя выбары, якія «пакажуць, каго ў якасці прэзідэнта хоча бачыць шматнацыянальны народ Абхазіі».

Жыхары пратэстуюць супраць інвестыцыйнай дамовы з Расіяй, якая дае сур'ёзныя прэферэнцыі расійскім кампаніям у сферы будаўніцтва. Пратэст паступова перарос у антыўрадавы: мітынгоўцы захапілі будынак парламента і запатрабавалі адстаўкі прэзідэнта Аслана Бжанія і яго каманды.

Каментары5

  • Касьцюк Нічыпаровіч
    17.11.2024
    зау́тра прыедзе ганаровая варта з арды у́ складзе дывізій таманскага і дзяржынскага
  • Апсны
    17.11.2024
    Всё правильно: народная власть не прячется от народа за оградами и ментами!
  • дочка Максима Дизайнера
    17.11.2024
    а звярніце ўвагу, якія гострыя пікі наверсе гэтай агароджы
    неўзабаве калючы дрот?

    яшчэ зразумела, калі амбасады так агароджваюцца... і тое... а тут... "народная" улада ад народу свайго
    пра нашу бяду маўчу)

Цяпер чытаюць

Выкладчыцы вакалу з Бабруйска далі 14 гадоў у Расіі за сэксуальны гвалт над дзяўчынкамі3

Выкладчыцы вакалу з Бабруйска далі 14 гадоў у Расіі за сэксуальны гвалт над дзяўчынкамі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп выставіў у сацсетцы ФОТЫ сяброў-дыктатараў і пераблытаў Ялту з Тэгеранам21

Штучны інтэлект дапамог вырашыць адну з самых вядомых матэматычных загадак, за якую абяцалі мільён даляраў5

За паўстагоддзя харчовая піраміда перавярнулася з ног на галаву. Раней раілі есці больш хлеба, а цяпер — мяса

Аўтара скандальнай «Быхаўскай мадонны» выключылі з Беларускага саюза мастакоў. Сам ён застаўся без заказаў і ў крэдытах24

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка10

Мінскія ўлады ўжо абмяркоўваюць ідэю Лукашэнкі запусціць трамваі ў метро14

Людзі спяшаюцца перабрацца з Расіі ў Эстонію1

Выйдзе працяг «Адзін дома» з Макалеем Калкіным

Мінчане купілі пустуючую хату за 2300 рублёў і вяртаюць яе да жыцця5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выкладчыцы вакалу з Бабруйска далі 14 гадоў у Расіі за сэксуальны гвалт над дзяўчынкамі3

Выкладчыцы вакалу з Бабруйска далі 14 гадоў у Расіі за сэксуальны гвалт над дзяўчынкамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць