Аўто

Бэтмабіль шукае свайго бэтмена. Лімітаваную серыю легендарных супермашын выставілі на продаж

Кінакампанія Warner Bros. абвясціла аб продажы некалькіх цалкам функцыянальных і арыгінальных бэтмабіляў з трылогіі Крыстафера Нолана «Цёмны рыцар». Колькі будзе каштаваць гэтае задавальненне і якія характарыстыкі ў супермабіля?

Бэтмабіль. Фота: Warner Bros.

Арыгінальны чорны і цалкам функцыянальны бэтмабіль выстаўлены на продаж усяго ў дзесяці экзэмплярах у гонар 85-годдзя легендарнага супергероя Бэтмена.

Аўтамабіль абсталяваны магутным бензінавым рухавіком LS3 аб'ёмам 6,2 літра і магутнасцю 525 конскіх сіл, што дазваляе яму спраўляцца нават з самымі складанымі задачамі. Вага машыны складае каля 2,5 тоны, а яе рама зроблена са сталі, якая выкарыстоўваецца ў авіяцыйнай і касмічнай прамысловасці.

Корпус бэтмабіля створаны з кеўлара, вугляроднага валакна і металаў, што забяспечвае выдатную трываласць. Зборка машыны таксама ўключае сістэму імітацыі рэактыўнага рухавіка, шасціступеністую трансмісію і тэхналогіі для кіравання ў складаных умовах, напісана на імітацыйным сайце Wayne Enterprises, які быў створаны кінакампаніяй Warner Bros.

Акрамя таго, у канструкцыі бэтмабіля будуць убудаваныя кананічныя зброевыя вежы (несапраўдныя) і сістэма выпускання дымавых заслон.

Кошт кожнага аўтамабіля складае 2,99 мільёна даляраў (амаль 10 мільёнаў беларускіх рублёў), і набыць яго можна толькі па індывідуальным запрашэнні, якое можна атрымаць пасля падачы заяўкі на імітацыйным сайце Wayne Enterprises. 

Дастаўка машыны абранаму кліенту адбудзецца праз 15 месяцаў пасля ўнясення дэпазіту. Заказчыку таксама прапануецца эксклюзіўны доступ да вытворчага працэсу бэтмабіля. Пры гэтым на бэтмабілі нельга будзе ездзіць па дарогах агульнага карыстання.

Як паведамляе кінакампанія Warner Bros., гэтыя машыны прызначаны «для сапраўдных калекцыянераў і аматараў унікальнага дызайну».

Каментары

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

ЕС не дасць Украіне дадатковых грошай да выканання абяцаных рэформаў4

Класкоўскі: На гандаль людзьмі Лукашэнка гатовы, на лібералізацыю — не7

Два дні разам — і зноў цягнік у Вільню. Як чатыры гады чакання польскай карты побыту выпрабоўваюць шлюб беларусаў2

Стала вядома імя другога пілота FlyDubai, які напаў на капітана самалёта, што ляцеў у Тэль-Авіў3

Швейцарскія ледавікі пакрылі воўнай. Вынік перасягнуў чаканні

Лічыце свой ананімны акаўнт бяспечным? ШІ можа раскрыць вашу асобу7

У вёсцы пад Мінскам стаяць хаты, якія выглядаюць як сапраўдныя творы мастацтва ФОТЫ2

«У доме жывуць у асноўным пенсіянеры, алкашы». Гамяльчук прадае кватэру, не хаваючы ўсіх нюансаў2

У расійскім цягніку на Паўночным Каўказе ўзбунтаваліся зняволеныя2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць