Афіша

«Тройца» прэзэнтуе новы альбом

Канцэртная прэзэнтацыя новага альбому этна-трыё «Тройца» «Сон‑трава» адбудзецца 17 траўня ў канцэртнай залі «Мінск».

Гэты гурт дае канцэрты на радзіме адзін раз на год, альбомы запісвае раз на 3‑4 гады, але пры тым лічыцца сапраўднай зьявай у беларускай музыцы. 30 красавіка адбыўся рэліз новага альбома этна‑трыё «Тройца» — адной з самых знаных фольк‑камандаў Беларусі. Запісваўся ён на студыі «Рэмбрандт» польскага «Радыё Беласток» і ў яго ўвайшлі 10 новых кампазыцыяў. Песенны матэрыял для яго музы́кі знайшлі ў інстытуце этнаграфіі Акадэміі навук, у архівах беларускага радыё і ва ўласных запісах экспэдыцыяў. На прэзэнтацыі дыску «Сон‑трава» для журналістаў лідэр «Тройцы» зазначыў, што ўпершыню музыку да ўсіх кампазыцыяў удзельнікі гурта напісалі самі. Тым і асаблівы гэты альбом у дыскаграфіі «Тройцы».

— У ранейшых альбомах мы працавалі толькі над аранжыроўкай народных твораў. Але аснова — тая ж — аўтэнтычныя тэксты. Іх ня лучыць нейкая адна тэма — ёсьць вясельныя сьпевы, сьпевы‑галашэньні, жаўнерскія. А назвалі мы альбом па самай магічнай песьні — «Сон‑трава».

Цікава, што новы альбом «Тройцы» адмыслова выдадзены і ў Польшчы, і набыць яго можна будзе ў эўрапейскіх дыскарнях. Каардынатар праекту «Сон‑трава», польскі прадусар Ігар Знык кажа, што з гэтай акалічнасьцю можна зьвязваць пэўныя надзеі.

— Мы падпісалі кантракт зь фірмай Recordis, якая мае дыстрыбуцыю ня толькі ў Польшчы, але і ў Нямеччыне, Галяндыі. Іх вельмі зацікавіў гэты альбом. Некалькі год таму «Тройца» засьвяцілася ў Галяндыі, а цяпер ізноў вяртаецца. Спадзяюся, што цяпер надоўга. А мо і назаўжды.

«Тройца» ўжо нямала паезьдзіла па свеце і ўдзельнічала ў сямі дзясятках этнічных фэстываляў. Іван Кірчук убачыў, як ставяцца да фальклёрнага багацьця ў розных краінах і нямала зьдзівіўся некаторым фактам. Музыка кажа, што ў адной Канадзе штогод праводзіцца з тысячу фольк‑фэстываляў. Вандроўка ў Эстонію наогул уразіла Івана Кірчука.

— У адной з эстонскіх вёсачак ёсьць музычны каледж, дзе галоўнай ўмовай для студэнтаў і выкладчыкаў зьяўляецца годнае выкананьне народнай музыкі. І ня важна, у якім музычным стылі. Гэтая невялікая вёска мае сваю гуказапісвальную студыю, дзе тыя ж студэнты запісваюць свае дыскі. Калі такое бачыш — крыху крыўдна за радзіму. Хоць музычных адукацыйных установаў у нас хапае, але пры тым няма этнічнай радыёстанцыі, буйных этнічных фэстываляў і для музыкаў няма магчымасьці для самавыяўленьня.

Канцэртная прэзэнтацыя дыску «Сон‑трава» адбудзецца 17 траўня ў канцэртнай залі «Менск». Музыкі з «Тройцы» абяцаюць скарыстаць шмат інструмэнтаў, якія яны не бяруць у свае замежныя паездкі. А на 26 траўня заплянаваны вялікі сумесны канцэрт гуртоў «Тройца», «Палац» і OSIMIRA ў віцебскім амфітэатры.

Паводле: Сяргей Будкін, Тузін Гітоў

Каментары

Цяпер чытаюць

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале12

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Усе навіны →
Усе навіны

12‑гадовая дзяўчынка ў Расіі нарадзіла дзіця9

52‑гадовы Аркадзь з Глуска фіктыўна паступіў ва ўніверсітэт у Смаленску. Застаўся без дыплома, але з крыміналкай

Хокан VIII афіцыйна стаў каралём Нарвегіі

Джона Коўла ўзнагародзілі прэміяй імя Паліткоўскай за вызваленне беларускіх палітвязняў3

«У адной краіне ёсць усё, гэта нават несправядліва». Беларуска жыве некалькі год у Чылі і кажа, што там рай на зямлі13

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі25

У Пецярбургу ўчора ўзарвалі вайскоўца з верталётнага палка, які Украіна абвінавачвала ў ваенных злачынствах9

Папа Леў XIV трапіў у спіс самых стыльных людзей свету па версіі вядомага амерыканскага часопіса1

Беларускіх добраахвотнікаў могуць звольніць з украінскага войска, бо яны не могуць аднавіць беларускія пашпарты6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале12

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць