Грамадства

Прыватную стаматалагічную клініку злавілі на маштабным ухіленні ад падаткаў

Падатковая служба выявіла буйныя парушэнні ў прыватнай стаматалагічнай клініцы. За пяць гадоў там, паводле вынікаў праверкі, схавалі ад падаткаабкладання больш за 10 мільёнаў рублёў выручкі, паведамляе прэс-служба Міністэрства падаткаў і збораў.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Схему выявілі падчас пазапланавай праверкі клінікі, якая аказвае шырокі спектр стаматалагічных паслуг. Падчас праверкі сілавікі знайшлі і канфіскавалі так званую «чорную» бухгалтэрыю.

Высветлілася, што ўладальнік клінікі разам з галоўным бухгалтарам загадзя вызначалі, якую частку даходаў не будуць адлюстроўваць афіцыйна. У залежнасці ад колькасці запланаваных пацыентаў на наступны дзень доля схаванай выручкі складала ад 30 да 40%.

Адміністратары атрымлівалі ад пацыентаў наяўныя грошы за паслугі, але частку плацяжоў не праводзілі праз касу. Гэтыя сродкі перадаваліся ўладальніку клінікі. Акрамя таго, на кожнага ўрача вяліся асобныя працоўныя сшыткі, дзе выручку падзялялі на афіцыйную і «шэрую».

Падчас праверкі таксама высветлілася, што стаматалогія набыла і выкарыстала каля 3700 зубных імплантаў без афіцыйных дакументаў. За кошт няўлічанай наяўнасці клініка магла набываць медыцынскія вырабы без неабходных дакументаў, а частцы супрацоўнікаў выплачваць заробкі ў канвертах.

Пасля праверкі клініцы выставілі да выплаты 5,7 мільёна рублёў падаткаў і іншых плацяжоў. У тым ліку 2,5 мільёна рублёў складае падаходны падатак з фізічных асоб.

Матэрыялы праверкі плануюць перадаць сілавікам для вырашэння пытання аб завядзенні крымінальнай справы за ўхіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Акрамя таго, клініку прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале6

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр кароль Нарвегіі Харальд V1

Дзмітрый Шэпелеў змяніў жыццё — хоча вучыць іншых на досведзе сваіх скандалаў4

Генадзь Бураўкін. Як страціўшы пасаду, зберагчы гонар4

Італія мабілізуе армію васьміногаў на барацьбу з блакітнымі крабамі1

Беларуса, які знік у Абхазіі, знайшлі мёртвым8

Брытанскія хірургі правялі першую ў свеце аперацыю па выдаленні пухліны мозгу з дапамогай штучнага інтэлекту

Колькасць загінулых у выніку паводкі ў Непале і Тыбеце набліжаецца да 500, ратавальнікі чакаюць новага ўдару стыхіі

Стэрыльнае асяроддзе сапраўды выклікае ў дзяцей алергіі. Цяпер навукоўцы высветлілі, што дзяцей ад алергіі абараняе3

Паводкай з Непала ў Індыю знесла пяцярых сланоў ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале6

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць