Мова

Вінцук Вячорка ў колеравай гаме

Пятро Садоўскі

Водгук на кнігу «Па-беларуску зь Вінцуком Вячоркам», якая выйшла ў сэрыі «Бібліятэка Свабоды ХХІ стагодзьдзе», ад Пётры Садоўскага, мовазнаўцы і дыплямата.

Вядомых публічных асобаў, якія стала карыстаюцца нашай роднай моваю, я ўспрымаю паводле майго суб’ектыўнага каляровага поля (колеры: чорны, чырвоны, зялёны, блакітны, жоўты, карычневы, шэры, саламяны, белы) на плоскасьці агульнай выявы фігуры самой асобы (клясычны від А). Бачыцца ўласна колеравае поле ці плямы (натуральна насычаныя і пункцірна-імітаваныя), інтэнсіўнасьць выяўленьня, месца найбольшай канцэнтрацыі дамінантнага колеру (галава, сэрца, рукі, ногі, іншыя часткі цела), уяўная «тэмпэратура выпраменьваньня» і да т. п. Усё комплексна-умоўнае. Пэўныя колеры адпавядаюць тэмпэрамэнту, ступені гарманічнасьці моўнага выяўленьня, што пэўным чынам люструе стан душы, закамплексаванасьць/гарманічнасьць, магчымасьці быць шчасьлівым у слове.

У асобе з імітаванай моваю я бачу толькі цёмна-карычневыя пункціры на сьветла-саламяным полі, што йдуць ад вяршыні фігуры (там, дзе галава) да рук і ног. Уся чырвань — у нагах і руках. Выконваюцца проста камунікатыўныя дзеяньні. Зялёны, блакітны — амаль адсутнічаюць. Там, дзе лякалізуюцца сэрца, грудзі, «душа» — пераважна жоўта. Колеравае «тэле» праяўляецца незалежна ад жанру.

Уяўляю сабе моўныя каляровыя «рэнтгенаўскія праекцыі» Вінцука Вячоркі: насычаная жыцьцядайная зелень з капілярамі жывой кінавары разьлітая гарманічна ў контурах усяго сылюэту.

Чуйна распавядаючы пра роднае слова і адчуваючы подых іншых моваў — жывых, мёртвых, суседніх, далёкіх — аўтар жыве ў адной моўнай сыстэме. І гэта вызначальна.

Сёньня наша мова набывае абрысы новага аблічча: паяднаньне здабыткаў апошняга літаратурнага стагодзьдзя з новым поглядам на ачышчэньне мовы ад нелінгвістычных нарасьняў. У гэтым фэномэн аўтара і падразгляднай кніжкі. Напісана радасна, кампэтэнтна і з гумарам. Шкада, што я яе ўжо прачытаў у інтэрнэце.

19 траўня ў менскай галерэі «Ў» адбудзецца прэзэнтацыя ўнікальнае кнігі — «Па-беларуску зь Вінцуком Вячоркам». Яе склалі выбраныя праграмы з аднайменнага цыклю, якія аўтар цягам апошніх двух гадоў рыхтаваў для Радыё Свабода.

Каментары

Цяпер чытаюць

Цапкала і Балкунец атакавалі літоўскага палітыка, які дапамагаў беларусам пасля 2020‑га і спрычыніўся да справы, якую завёў пракурор у Гаазе47

Цапкала і Балкунец атакавалі літоўскага палітыка, які дапамагаў беларусам пасля 2020‑га і спрычыніўся да справы, якую завёў пракурор у Гаазе

Усе навіны →
Усе навіны

Прапаганда паказала трэцяга затрыманага нібыта за галасаванне ў КР. Гэта настаўнік з Гродна, які раней жыў у ЗША5

У Даніі знайшлі мёртвага кіта. Гэта можа быць выратаваны два тыдні таму каля берагоў Германіі Цімі

У Мінску затрымалі арганізатара фінансавай піраміды, які за два гады ўзбіўся на 750 тысяч даляраў3

Наступнымі днямі да +27°С

УСУ знішчылі ў Крыме і на Данбасе яшчэ два ЗРК, прабіваюць калідоры ў небе над акупаванымі тэрыторыямі1

Мінчанкі заплацілі па 100 рублёў, каб з раскошай паглядзець «Д'ябал носіць Prada 2». Але ўсю раскошу атрымалі толькі блогеры12

«Нешта пайшло не так». Як беларуска ўвесь год купляла даляры і колькі страціла4

Удары УСУ па НПЗ пашкодзілі 23% нафтаперапрацоўчых магутнасцяў Расіі6

«Белджы» плануе сёлета выпусціць 10 тысяч электрамабіляў і гібрыдаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Цапкала і Балкунец атакавалі літоўскага палітыка, які дапамагаў беларусам пасля 2020‑га і спрычыніўся да справы, якую завёў пракурор у Гаазе47

Цапкала і Балкунец атакавалі літоўскага палітыка, які дапамагаў беларусам пасля 2020‑га і спрычыніўся да справы, якую завёў пракурор у Гаазе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць