На наваполацкім «Паліміры» папярэдзілі, што заўтра з яго будзе валіць чорны дым
На наваполацкім прадпрыемстве «Палімір», якое ўваходзіць у структуру «Нафтана», папярэдзілі, што з 08:00 16 мая факельны ствол першай чаргі вытворчасці «Поліэтылен» будзе перыядычна працаваць у «сажавым» рэжыме, пры якім можа назірацца чорны дым.

Гэта звязана з пазапланавым рамонтам у цэху №101 вытворчасці «Поліэтылен». 14 мая ў гэтым цэху спынілі кампрэсар па прычыне няспраўнасці электрарухавіка. Пасля яго рамонту запланаваныя пускавыя аперацыі.
Пры гэтым падкрэсліваецца, што «сажавы» рэжым працы факельных ствалаў з’яўляецца бяспечным.
Цяпер чытаюць
«Запрасіў мяне на спатканне і прыехаў на яго з пакетам памідораў замест кветак». Што ўспамінаюць пра Яна Памедора Рэуцкага, адміна шматтысячнай суполкі беларусаў Польшчы
Каментары