У міліцыю звярнуўся хлопец, які распавёў, што прыйшоў у банк для абмену замежнай валюты. З сабой малады чалавек прынёс чорны поліэтыленавы пакет з еўра.
Пасля таго, як памяняў некаторую суму, ён выйшаў з аддзялення, але пазасталыя грошы з сабой не ўзяў. Калі хлопец згадаў, што забыўся пакет, вярнуўся ў банк, аднак еўра там ужо не было.
Праваахоўнікі высветлілі, што пакет з грашыма забрала 56-гадовая жанчына.
Па словах жанчыны, у той дзень яна адправілася ў бібліятэку, каб вярнуць узятыя кнігі, а па дарозе вырашыла зайсці ў банк і купіць латарэйны білет. Каля акенца адной з кас жанчына заўважыла чорны пакет і зазірнула ў яго. Убачыўшы, што там ляжаць грошы, жанчына вырашыла прысабечыць знаходку і пайшла дадому. Яе затрымалі аператыўнікі.
У дачыненні да жанчыны крымінальная справа па арт.205 КК.
Каментары