Эканоміка22

Першы віцэ-прэм'ер: Структура ўрада павінна мяняцца

У беларускіх органах улады ідзе сур'ёзная дыскусія аб эфектыўнасці дзейнасці ўрада, у тым ліку мясцовых органаў улады.

Пра гэта заявіў першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Васіль Мацюшэўскі 27 мая, адказваючы на пытанні парламентарыяў падчас сумеснага пасяджэння Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі.

«Сапраўды, свет вельмі хутка мяняецца, і мы павінны на гэтыя выклікі хутка адказваць. Павінен мяняцца функцыянал урада, адпаведна, павінна змяняцца і структура ўрада», — заявіў Мацюшэўскі.

Паводле яго слоў, рыхтуюцца комплексныя прапановы з гэтай нагоды, да 1 чэрвеня яны будуць унесеныя Аляксандру Лукашэнку на разгляд.

«Я думаю, падчас Усебеларускага сходу кіраўнік дзяржавы азнаёміць грамадства з падыходамі, звязанымі з глыбокай мадэрнізацыяй функцый урада, павышэннем яго эфектыўнасці, паляпшэннем якасці дзяржпаслуг», — дадаў першы віцэ-прэм'ер.

У сваім кароткім дакладзе, прысвечаным эканамічнай палітыцы ўрада, Васіль Мацюшэўскі адзначыў, што праца Савета міністраў найбліжэйшым час будзе грунтавацца на прынятай у красавіку праграме дзейнасці да 2020 года.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што «простых рашэнняў для маментальнага росту эканомікі на сёння няма». Няўстойлівасць на сусветных рынках нафты і нафтапрадуктаў, а таксама на калійным рынку прыводзяць да недаатрымання даходаў бюджэту, сказаў Мацюшэўскі. «У першым квартале паступленні ад вывазных мытных пошлін на нафтапрадукты склалі толькі 143 млн. долараў пры гадавым плане 1,1 млрд.», — паведаміў ён.

Паводле слоў першага віцэ-прэм'ера, на першы план сёння выходзяць пытанні эфектыўнасці выкарыстання наяўных рэсурсаў.

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Не раю на Расію ісці: я спаў ад сілы па тры гадзіны за суткі». Дальнабойшчыкі параўноўваюць заробкі і ўмовы працы ў Еўропе і Расіі8

«Не раю на Расію ісці: я спаў ад сілы па тры гадзіны за суткі». Дальнабойшчыкі параўноўваюць заробкі і ўмовы працы ў Еўропе і Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

У Японіі папулярны фестываль адмянілі з-за наплыву турыстаў

Ганна Каралёва фінішавала ў лыжным скіятлоне на 34‑м месцы3

Зяленскі: Беларусь уцягваюць у вайну. Гэта будзе вялікая трагедыя37

У расійскай Уфе невядомы з нажом напаў у інтэрнаце на студэнтаў, параненыя шэсць чалавек1

На пажары ў Гродне загінулі тры чалавекі

Ціханоўская: План «Перамога» быў памылкай56

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Швейцарыя выйграла першае золата Алімпіяды

Святлана Ціханоўская назвала любімую страву дзяцінства13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Не раю на Расію ісці: я спаў ад сілы па тры гадзіны за суткі». Дальнабойшчыкі параўноўваюць заробкі і ўмовы працы ў Еўропе і Расіі8

«Не раю на Расію ісці: я спаў ад сілы па тры гадзіны за суткі». Дальнабойшчыкі параўноўваюць заробкі і ўмовы працы ў Еўропе і Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць