Свет

ЕК рыхтуе шматмільярдны план барацьбы з міграцыйным крызісам

Для еўрапейцаў па-ранейшаму адной з галоўных праблем з'яўляецца міграцыйны крызіс. Адным з варыянтаў вырашэння сітуацыі з бежанцамі можа стаць план Еўракамісіі (ЕК) заключыць партнёрскія пагадненні з дзевяццю краінамі Афрыкі і Блізкага Усходу, каб процістаяць нелегальнай міграцыі, перадае ТАСС.

Паводле слоў еўракамісара па пытаннях міграцыі, унутраных спраў і грамадзянства Дзімітрыса Аўрамопуласа, такія пагадненні плануецца заключыць з Іарданіяй, Ліванам, Тунісам, Нігерам, Малі, Эфіопіяй, Сенегалам, Нігерыяй і Лівіяй. Чыноўнік растлумачыў, што з кожнай з гэтых краін ЕК хацела б заключыць розныя дамоўленасці аб тым, каб названыя дзяржавы прымалі назад нелегальных мігрантаў.

Еўракамісары падлічылі, што на фінансаванне такой ініцыятывы могуць быць выдзелены дзясяткі мільярдаў еўра. Так, у перыяд з 2016 па 2020 год такія партнёрскія пагадненні абыдуцца ЕК прыкладна 8 млрд еўра. Плюс да гэтага восенню ЕК прадставіць план па барацьбе з прычынамі міграцыі аб'ёмам 31 млрд еўра з улікам прыватных інвестыцый.

Краіны, якія будуць згодны на супрацоўніцтва з Еўрасаюзам, атрымаюць фінансавую дапамогу і развіццё гандлёвых адносін.

Каментары

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску чысцілі рэчку і ледзь не ўтапілі экскаватар1

Чэрвень і ліпень у Заходняй Еўропе сталі самымі гарачымі за ўсю гісторыю назіранняў

У Стаўбцоўскім раёне ў аварыі загінулі маці з сынам

Бабарыка: Я не патрэбен Ціханоўскай і дэмакратычнаму руху ні ў якой якасці40

«Белавія» карэктуе свае расклады праз сітуацыю ў Расіі2

Алімпійская прызёрка Аліна Гарнасько пахвалілася новым Porsche10

ДАІ праводзіць маштабныя рэйды супраць матацыклістаў4

Пад Лагойскам усю ноч шукалі грыбніка, днём ён сам выйшаў з лесу

У Гродне адмянілі ўсе квізы15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр Аляксандр Мілінкевіч23

Памёр Аляксандр Мілінкевіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць