Грамадства11

Турыстычны комплекс у Лепельскім раёне выставіў цану для беларусаў амаль удвая большую, чым для расіян. Беларусы абурыліся

На турыстычным комплексе і пансіянаце «Востраў ЛАДЭ», размешчаным на Лепельскім возеры ў Віцебскай вобласці, убачылі дзіўную розніцу ў кошце пражывання для грамадзян Беларусі і Расіі, піша BG.Media.

«Востраў ЛАДЭ». Фота: bestbelarus.by

Адзін з пастаянных кліентаў комплексу звярнуў увагу, што пры браніраванні люкса на дзве ночы для чатырох чалавек беларусам сайт паказваў кошт 1216 рублёў. Для грамадзян Расіі той жа варыянт адлюстроўваўся па цане 18 140 расійскіх рублёў, што складала прыкладна 650 беларускіх рублёў — амаль удвая танней.

Сітуацыя выклікала абурэнне ў сацыяльных сетках. Карыстальнікі задаваліся пытаннем, чаму беларускія грамадзяне павінны плаціць значна больш за адпачынак у сваёй жа краіне. Некаторыя меркавалі, што гэта магла быць тэхнічная памылка, іншыя прапаноўвалі звярнуцца для праверкі ў Мінгандлю.

Адміністрацыя «Вострава ЛАДЭ» патлумачыла сітуацыю тэхнічным збоем у новай сістэме браніравання. Па словах прадстаўнікоў комплексу, грамадзянам Расіі на першым этапе сапраўды магла паказвацца няправільная сума — кошт толькі за адныя суткі замест дзвюх. Пры непасрэдным пераходзе да браніравання сістэма ўжо паказвала правільную цану — 36 140 расійскіх рублёў за дзве ночы.

Адміністрацыя прынесла прабачэнні і паведаміла, што распрацоўшчыкі займаюцца выпраўленнем памылкі. На час ліквідацыі праблемы кліентам прапанавалі браніраваць адпачынак па тэлефоне.

Журналісты пасля таго паўторна праверылі цэны на сайце комплексу. Пасля рэзанансу ў інтэрнэце інфармацыя змянілася, і першапачатковая розніца ў кошце для беларусаў і расіян знікла.

Каментары1

  • Влад
    11.08.2026
    Типично рагульская позиция - вместо того чтобы бронировать подешевле сделали так чтобы дорого было для всех!

Цяпер чытаюць

У перамовах з Коўлам гэтым разам бярэ ўдзел і Турчын. З амерыканскага боку Сміт змяніўся на Паніка10

У перамовах з Коўлам гэтым разам бярэ ўдзел і Турчын. З амерыканскага боку Сміт змяніўся на Паніка

Усе навіны →
Усе навіны

«Дурныя грошы» і сямейныя фірмы. Колькі зараблялі пісьменнікі ў БССР?1

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е16

Сябар начальніка аховы Пуціна быў удзельнікам і спонсарам вяселля сына Трампа6

Знялі з пасады галоўнага міліцыянера Віцебшчыны4

Паміж Мінскам і Маладзечнам запускаюць паскораныя электрычкі4

У Гродне цалкам адмовіліся ад пракатных самакатаў і ровараў. Нібыта па просьбе жыхароў

Карціну, якая атрымала прыз на Венецыянскім фестывалі, у Ізраілі назвалі «здрадай дзяржаве»27

«Танечка была вельмі пяшчотнай і ласкавай». У Мінску развіталіся з жорстка забітай жанчынай4

Расійская агентура выкарыстала нейрасетку Claude для крадзяжу і для ўплыву на выбары2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У перамовах з Коўлам гэтым разам бярэ ўдзел і Турчын. З амерыканскага боку Сміт змяніўся на Паніка10

У перамовах з Коўлам гэтым разам бярэ ўдзел і Турчын. З амерыканскага боку Сміт змяніўся на Паніка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць