Грамадства44

У Латвіі знайшлі першы ў краіне тунэль для нелегальных мігрантаў з Беларусі

Раней некалькі такіх тунэляў было выяўлена ў Літве.

Ілюстрацыйнае фота

Сёння ў Латвіі пачалася аперацыя Vilkatis («Пярэварацень»), у межах якой усе адпаведныя службы будуць праводзіць скаардынаваныя дзеянні для абмежавання нелегальнай міграцыі, паведаміў сёння журналістам прэм’ер-міністр Андрыс Кулбергс, піша Delfi.lv

Мінулую ноч непадалёк ад закрытага пункта пропуску ў мястэчку Сілене быў выяўлены падземны тунэль, праз які перапраўлялі нелегальных мігрантаў. Пункт пропуску «Сілене» (з беларускага боку — «Урбаны») быў закрыты восенню 2023 года.

Maps.google.com

На мінулым тыдні стала вядома, што ў Літве былі выяўленыя некалькі падобных тунэляў.

«Калі паспрабавалі дакладней вызначыць, якім чынам яны трапілі ў нашу краіну, быў выяўлены гэты схаваны тунэль, які пакуль з’яўляецца першым тунэлем такога роду ў Латвіі», — сказаў міністр унутраных спраў Латвіі Яніс Домбрава.

Міністр адзначыў, што будзе праведзеная ацэнка неабходных прэвентыўных мер, якія можна было б прыняць.

Прэм’ер Кулбергс падкрэсліў, што Расія выкарыстоўвае Беларусь для гібрыдных атак, а арганізацыя патокаў нелегальнай міграцыі праз беларуска-латвійскую мяжу — адна з формаў такой гібрыднай вайны.

Кулбергс сказаў, што менавіта таму ўздоўж усёй мяжы тэрмінова была ўсталяваная агароджа. Аднак элементы тэхнічнага абсталявання мяжы яшчэ не цалкам сінхранізаваныя — гэтыя работы неабходна завяршыць да канца года.

Прэм’ер-міністр падкрэсліў, што перапраўка нелегальных мігрантаў у Латвію — гэта таксама бізнэс і вынік дзейнасці арганізаваных злачынных груп, звязаных з Расіяй.

Каментары4

  • Імя па бацьку
    11.08.2026
    "непадалёк ад закрытага пункта пропуску ў мястэчку Сілене быў выяўлены падземны тунэль, праз які перапраўлялі нелегальных мігрантаў."
    Вунь яно як аказваецца працуе!? Пункт пропуску закрылі, а мігранты заразы такія праз тунэлі лезуць. Пачакайце, а яны ж і да закрыцця мяжы праз пункт пропуску не лезлі?
  • Кол
    11.08.2026
    У вёсцы Сілэнэ! Дык нічога сабе тунэльчык атрымаўся, ад мяжы да той вёскі дыбáць ды дыбáць. Цягнулі б ужо да Рыгі той тунэль, чаго ўжо там...
  • Логіка, спецыяльна для ябацек
    11.08.2026
    Імя па бацьку, А закрылі ў тым ліку і таму, што лезлі. І пакуль лезуць, у тым ліку таму, і не адкрыюць.

Цяпер чытаюць

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі15

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі

Усе навіны →
Усе навіны

У Кыргызстане на вышыні 4500 метраў знайшлі рэчы зніклых беларускіх альпіністаў

Наступнае «Еўрабачанне» пройдзе ў балгарскім Бургасе

Расійская пенсіянерка пераканала студэнта, што на ім смяротныя сурокі, і забрала грошы. А пасля чатыры гады хавалася ў Беларусі1

Дроны атакавалі Маскву і Ленінградскую вобласць2

Статкевіч: Чаму ў іх 80, а ў нас 205

Памёр купалавец Мікалай Кучыц2

Міліцэйскага начальніка з Ляхавічаў пакаралі за тое, што адказаў Случаку па-руску6

У Віцебску жанчына павесіла ў пад'ездзе непатрэбную карціну і не ведала, што яна шэдэўр4

Мінскае «Дынама» і «МЛ Віцебск» вылецелі з еўракубкаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі15

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць