Палата прадстаўнікоў канадскага парламента прагаласавала за змяненне вершаў у англійскай версіі нацыянальнага гімна з тым, каб ён стаў больш гендарна нейтральным.
Словы «True patriot love in all thy sons command» (сапраўдная любоў патрыёта - у сэрцах усіх тваіх сыноў) будуць замененыя на «… in all of us command» (… ва ўсіх нашых сэрцах).
Гэта змяненне было ўнесена на абмеркаванне палаты членам кіруючай Ліберальнай партыі Маруілем Беланжэ, які невылечна хворы на бакавы аміятрафічны склероз і можа не дажыць да таго дня, калі гэтыя змены ўвасобяцца ў жыццё - іх яшчэ павінен ухваліць сенат.
Прэм'ер-міністр краіны Джасцін Трудо з часу свайго абрання на пасаду праводзіць палітыку гендарнай роўнасці.
Каментары