Афіша

Сёньня ў Менску прэзэнтуюць эўраслоўнік

Дваццацівасьмімоўны эўраслоўнік — выданьне ўнікальнае ня толькі ў айчыннай, але і ў сусьветнай лексыкаграфіі.

Дваццацівасьмімоўны эўраслоўнік — выданьне ўнікальнае ня толькі ў айчыннай, але і ў сусьветнай лексыкаграфіі. Яго прыдумаў і склаў філёляг і перакладчык Лявон Баршчэўскі. Дагэтуль у сьвеце самым шматмоўным быў сямнаццацімоўны слоўнік. Так што падобнага выданьня нідзе больш няма, і гэтым беларусы зьдзівілі Эўропу, бібліятэкі краінаў якое ўжо атрымалі беларускі эўраслоўнік.

Спачатку ў слоўніку падаецца беларуская мова, затым лацінская — як клясычная, на якой вырасьлі многія сучасныя эўрапейскія мовы, далей у альфабэтным парадку ангельская, баўгарская, вугорская, грэцкая, дацкая, ірляндзкая, ісьляндзкая, гішпанская, італьянская, латыская, літоўская, мальтыйская, нарвэская, нідэрляндзкая, нямецкая, партугальская, польская, румынская, славацкая, славенская, фінская, француская, харвацкая, чэская, швэдзкая, эстонская».

Прыдбаць слоўнік, сустрэцца са складальнікам і выдаўцом ды паслухаць клясычную музыку можна сёньня ўвечары падчас прэзэнтацыі на сядзібе Партыі БНФ (Менск, Машэрава (Варвашэні), 8).

Пачатак а 18‑й.

Паводле: Валянціна Аксак, Радыё Свабода

Каментары

Цяпер чытаюць

Сяргей Ціханоўскі запусціў свой ютуб-канал з вершамі і казкамі29

Сяргей Ціханоўскі запусціў свой ютуб-канал з вершамі і казкамі

Усе навіны →
Усе навіны

У «Мінскзяленбудзе» пракаментавалі з'яўленне на мінскім праспекце ліп у вазонах3

Ва Уладзівастоку згарэў склад аднаго з найбуйнейшых расійскіх прадаўцоў электронікі1

У еўракубкавым футбольным матчы гол забіў бязрукі футбаліст. Сам ён інвалідам сябе не лічыць1

Блогер Максометр пераехаў з Латвіі ў Беларусь, купіў дом без туалета і скардзіцца, што нікому тут не патрэбны15

Зяленскі назваў лічбы ўкраінскіх страт на вайне19

У Мінску адбылося ДТЗ з шасцю аўтамабілямі

Палезлі грыбы. Дзе і што знаходзяць?3

Лукашэнка пра заробкі: Раздурваць сялян нельга 20

Бен Афлек і яго напарнік выйгралі мільён даляраў у гульні «Хто хоча стаць мільянерам?»6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сяргей Ціханоўскі запусціў свой ютуб-канал з вершамі і казкамі29

Сяргей Ціханоўскі запусціў свой ютуб-канал з вершамі і казкамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць