Культура

Снежны чалавек у Мінску: выйграй тэндар на ілюстраванне шведскай дзіцячай кнігі!

Цікавая летняя прапанова для беларускіх мастакоў: ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» абвяшчае тэндар на ілюстраванне кнігі вядомай шведскай пісьменніцы Эвы Суса «Снежны чалавек у Мінску»!

Эва Суса. Фота: biblioteket.stockholm.se 

У 2013 годзе ў серыі «Каляровы ровар» Саюза беларускіх пісьменнікаў выйшла кніга шведскай дзіцячай пісьменніцы Эвы Суса «Снежны чалавек» (пераклад Алесі Башарымавай).

Пад уражаннем ад паездкі ў Беларусь на прэзентацыі «Снежнага чалавека» Эва Суса напісала працяг сваёй кнігі і прапануе аформіць «Снежнага чалавека ў Мінску» беларускім мастакам, мастачкам, іх дзеткам і ўсім, каму спадабаўся добры Снежны чалавек.

Прыгоды Снежнага чалавека ў Мінску найперш пабачаць свет менавіта ў беларускім перакладзе Дзмітрыя Плакса – выданне кнігі і прэзентацыі з удзелам аўтаркі плануюцца на канец лістапада 2016 года. Потым кніга найпапулярнейшай шведскай аўтаркі будзе рыхтавацца да выдання ў Швецыі, а таксама, магчыма ў перакладзе на іншыя еўрапейскія мовы. Ва ўсіх гэтых выпадках будуць заключацца персанальныя дамовы з аўтарам беларускіх ілюстрацый.

Для таго каб узяць удзел у конкурсе, праілюструйце адзін з разваротаў кнігі і дашліце выяву да 1 верасня 2016 года на адрас sbp@lit-bel.org (пранумараваныя тэксты першых шасці разваротаў кнігі можна знайсці па спасылцы). Пераможца атрымае выгадную замову на ілюстрацыі да ўсёй кнігі!

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Акадэмію КДБ будуюць проста на Залатагорскіх могілках. З зямлі дастаюць парэшткі мінчукоў, якіх тут хавалі сотні гадоў10

Акадэмію КДБ будуюць проста на Залатагорскіх могілках. З зямлі дастаюць парэшткі мінчукоў, якіх тут хавалі сотні гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка заявіў, што хутка смярдзючая Еўропа будзе плаціць Беларусі за чыстае паветра34

Пракурор расказаў, чаму дагэтуль адпраўляюць на суткі за падпіскі9

На таргі выставілі адціснутую ў заснавальніка «Байпола» кватэру. Пакупнікі зладзілі за яе сапраўдную бойку6

58‑гадовай лагістцы далі калонію за каментары ў інтэрнэце і назвалі тэрарысткай2

Выпускаюць зубную пасту са смакам цукерак «Сталічныя»2

Амерыканскі акцёр Джэсі Айзенберг ахвяруе сваю нырку незнаёмцу2

У гандлёвым комплексе «Першы нацыянальны» ў Мінску прадаецца кватэра3

Беларускі палітолаг сыграе бандыта ў польскім крымінальным серыяле2

«Люблю сваю працу» — напісаў у сацсетках беларускі міліцыянер у балаклаве. Яму адказалі жорстка27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Акадэмію КДБ будуюць проста на Залатагорскіх могілках. З зямлі дастаюць парэшткі мінчукоў, якіх тут хавалі сотні гадоў10

Акадэмію КДБ будуюць проста на Залатагорскіх могілках. З зямлі дастаюць парэшткі мінчукоў, якіх тут хавалі сотні гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць