Грамадства33

У гандлёвым комплексе «Першы нацыянальны» ў Мінску прадаецца кватэра

Амаль два гады таму на месцы былога іранскага доўгабуда на праспекце Незалежнасці пачаў працаваць «Першы нацыянальны» гандлёвы цэнтр. Акрамя крамаў з беларускімі таварамі ў будынку размясціліся і кватэры.

Нягледзячы на тое, што жыллё тут у асноўным — арэнднае, часам у будынку з’яўляюцца варыянты на продаж. Напрыклад, проста цяпер у доме побач з «Данай Мол» і Нацыянальнай бібліятэкай прадаецца двухпакаёвая кватэра, піша Realt.by.

Кватэра размешчана на праспекце Незалежнасці, 134/1. Жыллё знаходзіцца на восьмым паверсе адзінаццаціпавярховага гандлёва-офіснага будынка. Акны кватэры выходзяць на дзіцячы сад і лясны масіў. Агульная плошча «двушкі» складае 58 квадратных метраў. Кватэра складаецца з прыёмнай, прасторнай кухні-гасцёўні, асобнай спальні і раздзельнага санвузла. Улічваючы абставіны будоўлі (у працэсе будынак змяніў прызначэнне), балкона ў кватэры няма. Затое ў жыллі — высокія столі (3,08 метра), што дадае магчымасцей для ўвасаблення разнастайных ідэй.

У двухпакаёвай кватэры ўжо зроблены стандартны рамонт — праўда, без якіх-небудзь вытанчанасцей. На фатаграфіях можна заўважыць светлыя сцены, ламінат, плітку.

У зоне кухні ўсталявана электрычная пліта і ракавіна. На фота таксама можна заўважыць шафу і халадзільнік. У аб’яве адзначаецца, што ў кватэру праведзена аптавалакно. На фатаграфіях можна разгледзець жылыя паверхі і пад’езд дома. Усё выглядае даволі сціпла.

Аўтар аб’явы згадвае выдатнае размяшчэнне дома. За дзве хвіліны ад «Першага нацыянальнага» знаходзіцца станцыя метро «Усход», а праз дарогу — гандлёвы цэнтр «Дана Мол». Для аматараў пешых прагулкаў — зялёная зона ўздоўж Сляпянскай воднай сістэмы і лясны масіў. Побач з шматпавярхоўкай знаходзіцца школа № 61 (са сваім стадыёнам) і яслi-сад № 572.

Для жыхароў і гасцей гандлёвага дома пад будынкам абсталяваны падземны паркінг на 1135 месцаў. Кошт двухпакаёвай кватэры з аздабленнем складае 135 тысяч долараў (2316 долараў — за метр).

Каментары3

  • Улад
    31.10.2025
    Цікава, хто атрымаў у гэтых дамах арэнднае жыллё?
  • Імя
    31.10.2025
    Улад, лукашысты
  • даведка
    31.10.2025
    Обстановка просто создана для квартиры на час...

Цяпер чытаюць

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адно на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»59

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адно на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»

Усе навіны →
Усе навіны

Інструктара пошукавага атрада «Анёл» кінулі за краты — верагодна, за Гаюна5

У Літву ўпершыню не пусцілі рэйсавы аўтобус з Беларусі праз новыя санкцыі8

Гастрапляцоўка «Пясочніца» ў Мінску ўсё ж не адкрыецца. Што адбылося4

Беларуса, якога адлічылі з БДЭУ за тое, што не так стаяў на лінейцы, цяпер забіраюць у войска22

У Оршы знік мурал з Уладзімірам Караткевічам1

Самая танная кватэра ў Мінску прадаецца за $65 000. І вось як яна выглядае2

Літоўскі дзеяч пагражаў выслаць Ціханоўскіх у Мінск. А ў выніку ўцёк у Беларусь сам13

«А як карміць, хлебам хіба?» У магілёўскім заасадзе дзеці глядзелі на адсечаную галаву казулі ў ваўчыным вальеры6

«Байсол» абвясціў летні збор для дзяцей палітвязняў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адно на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»59

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адно на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць