Грамадства

Махляры спакусілі беларуску працай у Нарвегіі

Спроба працаўладкавання ў Нарвегіі абярнулася для жыхаркі Пінска стратай грошай. Убачыўшы рэкламную прапанову, яна зацікавілася і неабачліва пачала перапіску ў інтэрнэце.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com

«Менеджар завода адразу сказаў ёй перайсці да камунікацыі ў месенджары са спецыялістам. Дзяўчыне прапанавалі вялікі выбар вакансій, пры гэтым усе пасады былі высокааплатнымі, бо працаваць прапаноўвалася на вядомым і буйным заводзе ў Нарвегіі», — расказалі ва УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Жанчыне нават узгаднілі працу вахтавым метадам, як яна і прасіла, дапамаглі прайсці праверку, запоўніць анкеты, атрымаць дазвол і нават аформіць рахунак у банку. Пры гэтым кандыдатцы дасылалі фіктыўныя дамовы, чэкі і сертыфікаты.

У выніку пінчанка зрабіла некалькі плацяжоў прыкладна на 4 тысяч рублёў, аднак так і не дачакалася абяцанага працаўладкавання. Калі яна зразумела, што яе падманулі, то звярнулася з заявай у міліцыю. Следчыя распачалі крымінальную справу па факце махлярства.

Каментары

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»45

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»

Усе навіны →
Усе навіны

У Гданьску таксіст распыліў беларусу ў твар пярцовы газ і запатрабаваў з’язджаць ва Украіну21

Мінчанка не паверыла аферыстам, але пяць гадзін угавораў, і яна аддала ім грошы2

У Мінску ёсць маршрутка, дзе можна аплаціць праезд звычайным талонам

Пентагон затрымлівае пастаўкі Украіне ракет-перахопнікаў Patriot16

Сёння ўначы ў Брэсце вылі сірэны паветранай трывогі ВІДЭА

У Мінску выпаў першы снег ФОТЫ3

З серады ў Мінску і Магілёўскай вобласці падаражэе грамадскі транспарт3

Народныя Geely і Belgee недакупіцца. Новыя аўто трэба месяцамі чакаць у чарзе31

«Не спяшайцеся, са мной усё добра». Як з-пад завалаў разбуранага дома пад Кіевам выратавалі 7‑гадовага Давіда і 79‑гадовую Валянціну1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»45

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць