Грамадства

На Усходніх могілках адкрыюць надмагільны манумент Змітраку Бядулю

3 лістапада на Усходнік могілках у Мінску адбудзецца цырымонія адкрыцця надмагільнага манумента знакамітаму беларускаму пісьменніку і грамадскаму дзеячу Змітраку Бядулю. Мерапрыемства прымеркавана да Дня памяці класіка, паведамляе Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры. 

Эскізны варыянт надмагільнага помніка Змітраку Бядулю. Скрыншот з відэарэпартажу АНТ

Змітрок Бядуля (сапраўднае імя Самуіл Плаўнік) нарадзіўся 23 красавіка 1886 года ў вёсцы Пасадзец Лагойскага раёна. Гэта адзін з найбольш вядомых прадстаўнікоў беларускай літаратуры пачатку ХХ стагоддзя, творчасць якога зрабіла значны ўнёсак у развіццё нацыянальнай культуры і літаратурнай мовы.

Змітрок Бядуля

3 лістапада 1941 года 55‑гадовы Змітрок Бядуля памёр у эвакуацыі каля горада Уральск у Казахстане, дзе і быў пахаваны на гарадскіх могілках.

У лютым 2020 года адбылася эксгумацыя парэшткаў класіка, яны былі дастаўленыя самалётам з Казахстана ў Беларусь. 3 лістапада 2020 года прах пісьменніка перапахавалі на Усходніх могілках у Мінску.

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры выступіў ініцыятарам дабрачыннага збору сродкаў на стварэнне надмагільнага манумента пісьменніка. У выніку праведзенай працы ўдалося сабраць палову неабходнай сумы на стварэнне помніка. Астатняя частка фінансавання была выдзеленая з дзяржаўнага бюджэту.

Помнік стварылі скульптар Сяргей Гумілеўскі і архітэктар Віктар Карака.

Ушанаваць памяць Змітрака Бядулі збяруцца літаратары, дзеячы культуры, нашчадкі, дабрачынцы і прыхільнікі яго творчага таленту. 

Пачатак цырымоніі — 3 лістапада а 12‑й гадзіне.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп

Усе навіны →
Усе навіны

Вайсковец адчытаў кіраўніка Пентагона Піта Хегсета за смех каля Магілы Невядомага салдата. Хегсет узнагародзіў яго ВІДЭА10

«Позву ў суд атрымала ў раддоме». Наста Дашкевіч пра роды падчас следства, суд з месячным дзіцем і каханне на адлегласці4

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек6

Беларускі музей просіць дапамогі ў аднаўленні старадаўняга храма6

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі58

Экскаватар ужо зносіць мінскую «Белую крэпасць» — адзіны прыватны дом сярод забудовы шматпавярховікаў ВІДЭА3

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць